Спрадвечная памяць зямлі

На чарговым пасяджэнні Нацыянальнай тапанімічнай камісіі прапаноўвалася стварыць Нацыянальны інстытут слова, а самабытным беларускім назвам надаваць статус нацыянальных гістарычна-культурных каштоўнасцяў і ставіцца да іх як да помнікаў У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з усёй краіны збіраліся навукоўцы, службоўцы, неабыякавыя да лёсу нацыянальнай тапаніміі. Абмяркоўвалі змены і дапаў­ненні ў Закон 2010 года “Аб найменнях геаграфічных аб’ек­таў”, ды размова выйшла за ме­жы адной праблемы. Старшыня камісіі, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў расказаў, што тапанімічная сістэма Беларусі — гэта спадчына ад БССР, а ў ёй былі шматварыянтнасць назваў, пісь­мовы разнабой. У назвах адбілася ўся айчынная гісторыя. Як вядома, з 1696 года беларускія спрадвечныя назвы пачалі запісвацца “графічнымі срод­камі польскай мовы”: сейм Рэчы Паспалітай прыз­наў, што іх пісаць трэба не па-руску (наша мова так называлася), а па-польску. Тады многія спрадвечна беларускія тапонімы трапілі на карты, у іншыя пісьмовыя крыніцы ў паланізаванай фор­ме: Вулька, Брэст, Гродна, Навагрудак...
На чарговым пасяджэнні Нацыянальнай тапанімічнай камісіі прапаноўвалася стварыць Нацыянальны інстытут слова, а самабытным беларускім назвам надаваць статус нацыянальных гістарычна-культурных каштоўнасцяў і ставіцца да іх як да помнікаў

У цэнтры Мінска ўказальнікі зроблены па­-беларускуУ Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з усёй краіны збіраліся навукоўцы, службоўцы, неабыякавыя да лёсу нацыянальнай тапаніміі. Абмяркоўвалі змены і дапаў­ненні ў Закон 2010 года “Аб найменнях геаграфічных аб’ек­таў”, ды размова выйшла за ме­жы адной праблемы. Старшыня камісіі, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў расказаў, што тапанімічная сістэма Беларусі — гэта спадчына ад БССР, а ў ёй былі шматварыянтнасць назваў, пісь­мовы разнабой. У назвах адбілася ўся айчынная гісторыя. Як вядома, з 1696 года беларускія спрадвечныя назвы пачалі запісвацца “графічнымі срод­камі польскай мовы”: сейм Рэчы Паспалітай прыз­наў, што іх пісаць трэба не па-руску (наша мова так называлася), а па-польску. Тады многія спрадвечна беларускія тапонімы трапілі на карты, у іншыя пісьмовыя крыніцы ў паланізаванай фор­ме: Вулька, Брэст, Гродна, Навагрудак...
“Не лепшыя ўмовы для нашай нацыянальнай тапаніміі былі і ў Расійскай імперыі, у якую ўвайшлі нашы землі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай,” — удакладніў спадар Ігар, ілюструючы выснову прыкладамі. Пра дакладную перадачу назваў на рускую мову аніхто ж не клапаціўся: з’явіліся Ивановичи замест Іванічы, Пушкино (было Пукшына), Барбарово (Барбароў), Черёмушки (Чарэмушнікі), Ба­бёнка (Бабенка), Миоры (Мёры), Лиозно (Лёзна). Пералік можна доўжыць.
У савецкі час увесь корпус беларускіх тапонімаў быў пераведзены на рускую мову, ды практычна не існавала поўных афіцыйных рускамоўных спі­саў назваў населеных пунктаў. Руская форма слу­жыла зыходнай, калі патрэбна было перадаць назвы па-беларуску. Націскаў у спісах не было — ішоў разнабой пры напісанні та­понімаў. Скажам, Доманово пісалі: Даманава і Даманова, райцэнтр Каменец — Каменец і Камянец. Множыліся варыянты, траплялі далёкія ад арыгіналу назвы на карты, у атласы, падручнікі, пашпарты ды іншыя дакументы. “Лексічная каша” атрымлівалася, калі рускамоў­ныя наватворы перадавалася шляхам прамога перакладу на беларускую мову. Узнікла такая з’ява як двухназоўе: Двигатель — Рухавік, Красный Пахарь — Чырвоны Араты, Октябрь — Кастрычнік ды іншыя. Тапонімы перасталі выконваць асноўную функцыю: служыць адназначным арыенцірам на мясцовасці. Вуліца Железнодорожная перакладаецца: Чыгуначная. Дзве розныя назвы! Выпадкаў падобных з вуліцамі шмат: Обойная — Шпалерная, Радужная — Вясёлкавая, Торговая — Гандлёвая ды іншыя.
На пасяджэнні гаварылася: да тапонімаў нельга падыходзіць як да звычайных слоў. Сэнс іх схаваны глыбока. Многія словы выйшлі з ужытку ці жывуць у іншых значэннях. Шмат бяды нарабілі і мясцовыя начальнікі, пера­робліваючы “на свой капыл” мясцовыя назвы, не ўнікаючы ў іх сутнасць. Таму з 1991-га, калі Беларусь стала незалежнай, Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі сумесна з Дзяржкамітэтам па маёмасці займаецца стандартызацыяй уласных геаграфічных назваў. Што важна: праграма распрацавана з улікам беларуска-рускага дзяржаўнага двухмоўя і ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі, сфар­муля­ва­нымі Групай экспертаў ААН па стандартызацыі геагра­фічных назваў — спецыя­лісты з Беларусі ўваходзяць у яе склад. З удзелам грамадскасці ствараліся інструкцыі, кодэксы, праспекты.
На пасяджэнні прапанавана стварыць Нацыянальны інстытут сло­ва: спецыялісты яго змогуць кампетэнтна вырашаць моўныя спрэчкі, у тым ліку і з перакладам тапонімаў, даваць рэкамендацыі тым, хто працуе са словам, ухіляць непісьменнасць, неа­хай­насць і безгустоўнасць на моўнай ніве, у інфапрасторы нацыі. Прапаноўвалася назвам самабытным надаваць статус нацыянальных гістарычна-культурных каштоўнасцяў ці нематэрыяльна-культурнай спадчыны і ставіцца да іх як да помнікаў. Моваведы пры ўсёй павазе да абедзвюх дзяржаўных моў лічаць важным прыярытэт аддаваць нацыянальнай тапаніміі на нацыянальнай (беларускай) мове як нацыянальна-культурнай каштоўнасці. Увогуле нацыянальныя назвы — гэта важны аспект дзяржбяспекі. Як вядома, у свой час палякі памянялі беларускія назвы на польскія: Гайнаўку на Гайнуўку ды іншыя. Тое ж адбылося з беларускай Вільняй: горад пераназвалі Вільнюсам...

Рыгор Арэшка

На здымку:
У цэнтры Мінска ўказальнікі зроблены па­-беларуску
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter