Беларускі сямейны гурт “Спадчына” з Цюмені хутка адзначыць 10-годдзе

Спевы пад зоркамі

Беларускі сямейны гурт “Спадчына” з Цюмені хутка адзначыць 10-годдзе

Пра наш гурт пісала газета “Голас Радзімы”. Цяпер шукаем новы рэпертуар, рыхтуемся святкаваць 10-гадовы юбілей. Рыхтуем сольны канцэрт, і хочацца, каб на ім былі і тыя песні, што падабаюцца слухачам, і новыя. Сёлета ў нас — вельмі “гастрольная” пара, а ў красавіку амаль праз кожныя 2-3 дні — канцэрты, фэсты, імпрэзы. Удзельнічалі ў IV гарадскім конкурсе творчых сем’яў, і нам прысудзілі Гран-пры! А трапілі туды выпадкова: глядзелі ў інтэрнэце расклад аўтобуса і пабачылі абвестку аб конкурсе, да якога заставалася 2 дні. Праводзілі Вялікдзень па-беларуску ў вёсцы Пляханава, былі конкурсы на лепшы куліч і размаляванае яйка,  дзеці прынеслі малюнкі на конкурс “Уваскрасенне Хрыстова”. Ладзілі гульні, качалі яйкі. Вяскоўцы былі ў захапленні, чакаюць нас і ў наступным годзе.

Шмат было ўсяго і ў маі, і ўлетку. Правялі Юр’я, удзельнічалі ў Дні славянскага пісьменства,… Сумаваць няма калі,  бо ў нас жа ўлетку і агарод трэба было даглядаць. Але і на праполцы градак мы спяваем, часам паціху, каб суседзі “не падарваліся” ад нашых спеваў. Мы яшчэ часцяком і вечарамі распальваем вогнішча ды спяваем пад зоркамі. Традыцыю такую прывезлі з Беларусі: раней мы сядзелі і спявалі пры бацькоўскай хаце на Бабруйшчыне, на беразе рэчкі…

Марыя Піскун,  г. Цюмень

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter