Спатканне праз час.

Чым далей аддзяляе нас час ад дня Вялікай Перамогі над фашызмам, тым з большай удзячнасцю мы ўспрымаем гэту падзею, яе значнасць і трагічную цану.

Чым далей аддзяляе нас час ад дня Вялікай Перамогі над фашызмам, тым з большай удзячнасцю мы ўспрымаем гэту падзею, яе значнасць і трагічную цану.

Ушаноўваем жывых удзельнікаў барацьбы з варожай навалай, свята захоўваем памяць аб загінуўшых і пахаваных у нашай зямлі вызваліцелях.
 У раённыя кнігі “Памяць” унесены пайменна ўсе змагары і ахвяры фашызму. Адзначаны ў гэтых кнігах і месцы пахавання нашых суайчыннікаў у замежных краінах. Іх магілы даглядаюць мясцовыя ўлады і жыхары (за рэдкім выключэннем праяўлення няўдзячнасці і нават варожасці).
Але чаму нашы суайчыннікі рэдка наведваюць месцы, дзе знайшлі апошні прытулак іх родныя? Вядома, у часы СССР была “жалезная заслона” і арганізацыяй мэтавых калектыўных паездак ніхто не займаўся, а экскурсійныя групы наведвалі хіба што велічныя мемарыялы.
У год 65-годдзя Перамогі, на маю думку, варта зрабіць сваякам загінуўшых такі падарунак. Можна на мясцовым узроўні скласці спісы тых, хто жадае паехаць пакланіцца блізкім людзям, затым вызначыць транспартную схему, каб у сакавіку—красавіку арганізавана правесці гэту акцыю. Напярэдадні 9 мая гэта было б лагічна.
Думаецца, адправіцца ў падарожжа памяці ў тую ж Германію захацелі б многія, бо калектыўная паездка больш танная, чым індывідуальная, да таго ж здымае шматлікія арганізацыйныя пытанні.
Тым больш што ўлады гэтай краіны прапанавалі жадаючым наведаць пахаванні загінуўшых савецкіх воінаў бясплатныя візы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter