Спартыўная скарбонка Шакеляў

Лепшая аграэкасядзіба Віцебшчыны знаходзіцца на Браслаўшчыне

Лепшая аграэкасядзіба Віцебшчыны знаходзіцца на Браслаўшчыне

Упэўнена, што тыя людзі, якія ведаюць сям’ю браслаўчан Кацярыну і Юрыя Шакеля, ад душы парадаваліся, калі даведаліся, што іх сядзіба «На ўзлеску» ў абласным конкурсе «Лепшая аграэкасядзіба Віцебскай вобласці-2011» заняла першае месца ў намінацыі «Здаровы лад жыцця». Такая высокая ацэнка іх дзейнасці ў аграбізнесе заслужаная. Па-першае, муж і жонка — самі прыхіль-нікі і прапагандысты менавіта такога ладу жыцця, з дзяцінства прывіваюць яго і сыну Глебу (на здымку). Па-другое, і сярод адпачываючых сваіх кліентаў жадаюць бачыць людзей без шкодных звычак, якія бавяць вольны час не з чар-кай гарэлкі ці віна ў руках, а з тэніснай ракеткай ці баскетбольным мячом.

Дарэчы, сваім гасцям Шакелі прапануюць карысную для здароўя лазню з духмянай парай, а для актыўнага адпачынку — баскетбольны шчыт, мячы, дроцікі, бадмінтон, ракеткі.

Аграэкасядзіба «На ўзлеску» разлічана ў першую чаргу на сямейны адпачынак. Тут шмат забаў для дзяцей: мазаікі, канструктары, арэлі, нават маленькі батут. Для падлеткаў гаспадары прадугледзелі ролікавыя канькі, скейтборды, мікрааўтамабілі.

І гэта яшчэ не ўсё, чым прыемна здзівіла сям’я Шакель. Яны зацятыя аматары розных спаборніцтваў у суседніх Літве, Латвіі, Эстоніі па трыятлоне. Ім па сілах такія віды спорту, як лыжны, веласіпедны, бег, плаванне. І ўсюды разам з бацькамі сын Глеб. Яму не было яшчэ і 4 гадоў, як ужо ўдзельнічаў у лыжных гонках і ў сваёй узроставай групе стаў пераможцам. Сямейная скарбонка Шакеляў налічвае не адзін дзясятак розных медалёў, кубкаў. Усе яны з задавальненнем расказваюць пра сваё захапленне і падарожжы.

Кацярына і Юрый разам 25 гадоў, нядаўна адзначылі сярэбранае вяселле. Юрый родам з Браслаў-шчыны, Кацярына — з Украіны. У савецкія часы іх разам звязаў лёс у Даўгаўпілсе. Аднадумцы ў сваіх памкненнях, прыхільнасцях, акуратысты па натуры (вакол сядзібы парадак проста ідэальны), яны крочаць па жыцці ў ладзе і згодзе. Свае ж адносіны будуюць найперш на каханні і даверы адзін да аднаго.

У Шакеляў шмат планаў наконт прапагандавання здаровага ладу жыцця, прычым у асноўным гэта датычыць тых людзей, хто яшчэ не паспеў пакаштаваць піва ці выкурыць сваю першую цыгарэту. Вось і нядаўна яны правялі для школь-нікаў спаборніцтвы на веласіпедах. А ўвогуле, яшчэ мараць пра лыжаролерную і біятлонную трасы ў Браславе, у раёне Заборных Гумнаў, і пра басейн. Кацярына і Юрый з такім натхненнем і энту-зіязмам пра гэта расказвалі, што можна быць упэўненым: з іх удзелам гэтыя мары стануць рэальнасцю.

Акурат у дзень майго наведвання Шакеляў у іх адпачывалі Віка і Дзмітрый з Масквы. Маладая пара ўжо не першы раз на Браслаўшчыне. Яны расказалі, што ў захапленні ад непаўторнасці прыроды, азёр і, безумоўна, ад гасціннасці і ветлівасці гаспадароў, якія не толькі клапоцяцца па-гаспадарску пра сваіх кліентаў, але нярэдка частуюць іх прысмакамі нацыя-нальнай кухні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter