Спадчына набывае сусветны статус

У Нясвіжы адкрыта памятная дошка, якая пацвярджае ўключэнне Архітэктурна-культурнага комплексу рэзідэнцыі Радзівілаў у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА
У Нясвіжы адкрыта памятная дошка, якая пацвярджае ўключэнне Архітэктурна-культурнага комплексу рэзідэнцыі Радзівілаў у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

Намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Грыдзюшка адзначыў, што апошнім часам праведзена вялікая работа па рэканструкцыі комплексу, даследаванню гістарычнага матэрыялу Нясвіжскага краю. У выніку гэтай дзейнасці з ліпеня 2005 года рэзідэнцыя Радзівілаў стала не толькі гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, але і спадчынай усяго чалавецтва. Дарэчы, гэта ўжо трэці архітэктурны помнік нашай краіны, унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Нягледзячы на тое, што ў 1939-1941 гадах было страчана ўнутранае ўбранне палаца, унікальны помнік архітэктуры XVI стагоддзя — фарны касцёл, магільны склеп Радзівілаў, паркавы комплекс захаваліся. Была распрацавана праграма музеефікацыі замка для таго, каб узнавіць эпоху XVIII стагоддзя. А поўнасцю рэканструкцыю рэзідэнцыі Радзівілаў плануецца завяршыць да 2010 года.

Ірына Цімафеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter