Сотні навабранцаў сёння прымаюць прысягу ў Брэсцкай крэпасці-герой

Сёння ў 10 гадзін раніцы ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» пачаўся традыцыйны воінскі рытуал прыняцця прысягі на вернасць Радзіме. Сімвалічна, што клятвенныя словы з вуснаў навабранцаў гучаць у гістарычным месцы, якое з'яўляецца апалагетам мужнасці, гераізму і доблесці.


На плошчы Цырыманіялаў сабраліся навабранцы, іх родныя і знаёмыя, кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі грамадскасці, ветэраны. Сотні будучых абаронцаў Радзімы вось-вось раз'едуцца па воінскіх частках Брэсцкага гарнізона. Напрыклад, у Брэсцкую пагранічную групу закліканы 183 маладых хлопца з Мінскага, Магілёўскага, Віцебскага, Гомельскага і Брэсцкага рэгіёнаў. Афіцыйны прадстаўнік гэтага тэрытарыяльнага органа пагранслужбы Сяргей Дзмітрыеў агучвае, што чакае рабят у самы бліжэйшы час:

Пасля прысягі родныя і блізкія вайскоўцаў навучальнага пункта змогуць пазнаёміцца з побытам брэсцкіх пагранічнікаў, а таксама сустрэнуцца з камандаваннем, пасля чаго «новаспечаныя» пагранічнікі пойдуць у першае ў іх ваенным жыцці звальненне.

З моманту прыняцця прысягі служба вайскоўца і кожны яго ўчынак будзе параўноўвацца з коштам ўрачыстай клятвы. Ваенную прысягу нездарма называюць дзяржаўным дакументам асаблівай важнасці, маральным арыенцірам воіна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter