Сонца у вокнах. I радасць у душы

Уручэнне ключоў ад новых кватэр жыльцам  57-кватэрнага дома ў Буда-Кашалёве ператварылася ва ўзнёслую ўрачыстасць

Уручэнне ключоў ад новых кватэр жыльцам  57-кватэрнага дома ў Буда-Кашалёве было ператварылася ва ўзнёслую ўрачыстасць. Была на тое грунтоўная падстава: у райцэнтры, дзе ў жыллёвым будаўніцтве доўгія гады рабілася стаўка на дамы індывідуальнай забудовы, узвядзенне пяціпавярховага будынка па вуліцы Леніна ўспрымалася  не як радавая будзённасць. Але з асаблівым нецярпеннем чакалі завяршэння будаўніцтва будучыя навасёлы, сярод якіх тры шматдзетныя сям’і. Работніца мясцовага сумеснага прадпрыемства “Аміпак” Надзея Алейнікава, напрыклад, з’яўляецца маці васьмярых дзяцей. Пяцёра нашчадкаў нарадзіла Ала Эйсманд, зараз яна ў дэкрэтным водпуску. Такі ж уклад у паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне ўнесла і сям’я жыхароў райцэнтра Афанасенкаў. Менавіта шматдзетныя сем’і і былі ў цэнтры ўвагі ўсіх прысутных на ўрачыстасці. Ім адным з першых былі ўручаны ключы ад новых кватэр. Сімвалічны ж ключ ад дома дырэктар даччынага будаўнічага прадпрыемства “Буда-Кашалёўская ПМК-92” Уладзіслаў Агееў (гэта арганізацыя ўнесла важкі ўклад у паскарэнне наваселляў) уручыў начальніку КЖУП “Буда-Кашалёўскі камунальнік” Валерыю Шугаву: далейшае абслугоўванне будынка будзе ў руках спецыялістаў камунальнай арганізацыі. Начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Міхасёў, старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкома Мікалай Чарныш, кіраўнік раённага Савета дэпутатаў Алена Алексіна адрасавалі навасёлам цёплыя словы віншаванняў і выказалі пажаданні сонца і шчасця ў сценах новых кватэр. 

Што і казаць, дастойны падарунак жыхарам райцэнтра напярэдадні чарговай 134-й гадавіны заснавання Буда-Кашалёва. Між тым, па словах кіраўніка раённай “вертыкалі” Мікалая Чарныша, праблема жыллёвага будаўніцтва ў раёне пакуль застаецца вельмі актуальнай. 

Але ж, як кажуць, лёд крануўся. Нягле-дзячы на пэўныя складанасці ў выкананні праграмы ўводу жылля, гадавы аб’ём здачы жылых будынкаў і кватэр будзе выкананы. Сёлета, напрыклад, на вуліцы Саўгаснай райцэнтра адбудзецца закладка яшчэ аднаго 50-кватэрнага жылога дома, членамі гэтага ЖБК стануць у асноўным маладыя сем’і. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter