Сонечная эканоміка

У Гродзенскай вобласці пабудюць сонечную электрастанцыю

У Гродзенскай вобласці плануюць пабудаваць сонечную электрастанцыю.

— Гэта пілотны праект з разлікам на будучыню, — паведаміў генеральны дырэктар «Гроднаэнерга» Уладзімір Шатэрнік. — З пункту гледжання эканоміі арганічных паліўных рэсурсаў і высокай экалагічнасці мы лічым развіццё сонечнай энергетыкі вельмі перспектыўным. Хоць наша станцыя будзе невялікай, яна дазволіць ацаніць, наколькі эфектыўна падобнае ўкладанне сродкаў.

Пілотная геліястанцыя размесціцца на тэрыторыі Гродзенскай ГЭС, у раёне былога будаўнічага гарадка. Мяркуецца, што яе сумарная магутнасць складзе каля 300 кВт. Для яе будаўніцтва спатрэбіцца прыкладна 1,2 млрд. рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter