Сола паўночнага госця. Як жывуць алені, калі Санта-Клаус адпускае іх адпачываць да наступных навагодніх святаў?

“Народная газета” і выдавецтва “РыфТур” прапануюць чытачам паразважаць на гэту тэму.

“Народная газета” і выдавецтва “РыфТур” прапануюць чытачам паразважаць на гэту тэму.

Мінулы, другі тур паказаў, што конкурс “Казкі дзікай прыроды” не мае ўзроставых межаў. Самай малодшай удзельніцы Ганне Шарамета з Брэста ўсяго 11 гадоў, старэйшыя ўдзельнікі, як Уладзімір Жукоўскі з Баранавіцкага раёна, шаноўнага пенсіённага ўзросту. Фантазія нашых аўтараў таксама выплёсквае далёка за межы конкурсных умоў.
Дарэчы, пра ўмовы, у прыватнасці пра ганарар: не забывайцеся паведамляць у лістах дакладны адрас і пашпартныя даныя.
Для тых, хто толькі ўключаецца ў конкурсную барацьбу, нагадваем умовы.
Ілюстрацыі да будучых казак ужо ёсць. Адзін з самых вопытных фотапаляўнічых краіны, дырэктар выдавецтва “РыфТур” Сяргей Плыткевіч прапануе чытачам “НГ” некалькі сюжэтаў. Натхніўшыся плёнам працы фотамастака і чацвераногіх ці крылатых натуршчыкаў, вам трэба будзе:
па-першае, пазнаць прадстаўнікоў дзікай прыроды;
па-другое, скласці невялікую казку, апавяданне ці верш па матывах фотаапавядання. Памер твора вялікага значэння не мае: кампетэнтнае журы адзначыць найперш арыгінальныя па стылі і сюжэтах творы;
нарэшце, укласці сваё сачыненне ў папяровы канверт ці зрабіць укладаннем электронны ліст і адправіць на паштовы (220013, г.Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а) ці электронны адрас irina@ng.by. Калі вы ў добрых стасунках з камп’ютарам і Інтэрнетам, можаце пакінуць свой допіс проста на сайце “Народнай газеты” www.ng.by. Лепшыя аўтары будуць адзначаны прызамі і падарункамі, якія вы атрымаеце па выніках усіх тураў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter