Сокавая тэрапія

Так як я хварэю на цукровы дыябет, то заўсёды цікаўлюся народнымі лекамі.

Каб менш у арганізме было “хіміі”, ад якой мы і так пакутуем – дыхаем забруджаным паветрам, п’ём кепскую, няякасную ваду.

Неяк вычытаў, што хворым, у якіх цукровы дыябет, карысна піць сок стручковай фасолі, паколькі яна аказвае эфектыўнае дзеянне на паказчыкі вугляводнага абмену. І сок гэты трэба выціскаць з зялёных ці злёгку пажоўклых стручкоў фасолі.

Тады мы сталі займаць большыя плошчы пад фасолю. З’явілася магчымасць атрымоўваць неблагі ўраджай гэтай бабовай культуры. Я выціскаў з яе сок і дабаўляў яшчэ маркоўны і капусны. Такога вітаміннага сродку ўжываў штодзённа амаль літр.

Пры цукровым дыябеце, як я чуў, выкарыстоўваюць яшчэ сок трыпутніку (подорожника). Яго патрэбна перакруціць праз мясарубку і дабавіць столькі ж, як зялёнай масы, кіпячонай вады. Затым адціснуць сок. Але я пакуль гэтай раслінай не лячыўся.

Мікалай КАСПЯРОВІЧ

Жлобінскі раён

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter