Снег на страху – і хата “паехала”...

ДАХ жылога дома, што ў вёсцы Варняны Астравецкага раёна, не вытрымаў нагрузкі ад ляжачага на ім снегу і… праваліўся!

Усё адбылося на вуліцы Цвяточнай. Вось што расказаў сын гаспадароў — Дзмітрый:

— Дома быў толькі я адзін. Займаўся хатнімі справамі. Неўзабаве пачуў, што трашчыць угары. Выбег на вуліцу. Калі ўсё скончылася, патэлефанаваў страхоўшчыкам. У выніку здарэння былі пашкоджаны дах, перакрыццё і сцены дома.

Пацярпелыя атрымаюць кампенсацыю — добра, што іх жыллё было застрахавана. Думаецца, гэты выпадак нагадае вяскоўцам — зараз самы час падоўжыць сваё “супрацоўніцтва” са страхоўшчыкамі!

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter