Смак духмянага хлеба

Упершыню на міжнароднай выставе-кірмашы Baltpiek, якая праходзіла ў Гданьску, была прадстаўлена прадукцыя беларускіх пекараў і кандытараў. Варта зазначыць, што прадукцыю на форуме прадставілі больш за 200 фірм з Польшчы і замежжа.
Упершыню на міжнароднай выставе-кірмашы Baltpiek, якая праходзіла ў Гданьску, была прадстаўлена прадукцыя беларускіх пекараў і кандытараў. Варта зазначыць, што прадукцыю на форуме прадставілі больш за 200 фірм з Польшчы і замежжа.

На выставе абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі вытворцамі хлебабулачных вырабаў. Ганаровы старшыня праўлення Агульнапольскай асацыяцыі вытворцаў хлеба Анджэй Шыдлоўскі выказаў зацікаўленасць у далейшай прэзентацыі беларускага хлеба. “Смак беларускага хлеба вядомы многім у Польшчы, таму хацелася б правесці прэзентацыю ў Варшаве”, — сказаў ён.
Па словах генеральнага консула Беларусі ў Гданьску Руслана Есіна, беларускія пекары пачалі рэальную экспансію на польскі рынак. “Пачатак паставак вырабаў “Гомельхлебпрама” ў Любусскае ваяводства ў канцы 2007 года, а таксама мінулыя прэзентацыі хлебабулачных вырабаў ва ўсходняй частцы Польшчы далі штуршок для прасоўвання беларускімі пекарамі сваёй прадукцыі”, — адзначыў дыпламат.

Удзел брэсцкіх пекараў у сёлетняй выставе сведчыць аб прадуктыўнасці сельскай гаспадаркі Беларусі, а таксама аб высокіх выніках, дасягнутых хлебаробамі.

Многія палякі лічаць, што па смакавых якасцях беларускі хлеб з’яўляецца адным з лепшых.

Іван Мірскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter