Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Традыцыйнымі гастранамічнымі сакрэтамі дзяліліся з беларускімі калегамі кулінары з Сардзініі

Смачна есці — доўга жыць

Ёсць такі факт: італьянскі востраў Сардзінія лічыцца найстарэйшым у Еўропе, і на ім пражывае вялікая колькасць доўгажыхароў, якія перайшлі 100-гадовы рубеж. Вядома, галоўны сакрэт здаровага ладу жыцця і даўгалецця — у якасці харчавання. 

Нядаўна ў Мінску правялі серыю майстар-класаў для беларускіх калег сардынскі шэф-повар Давідзе Бону і прадстаўнік найстарэйшай макароннай фабрыкі Сардзініі “Porta 1918” Рыкарда Порта. На адной з прэзентацый яны вучылі гатаваць традыцыйную страву — фрэгулу. У сярэднявечных мытных кнігах, захавалася невялікае апісанне відаў пасты, сярод якіх ёсць “фрэгyла”. Гэта  невялікія шарыкі з цеста рознага дыяметра. Яны выдатна спалучаецца з агароднінай або морапрадуктамі, дадаюцца ў супы. З іх можна прыгатаваць і рызота. Папулярная фрэгула на Сардзініі й сёння.

Дарэчы, аўтаномны рэгіён Сардзінія — вядучы італьянскі рэгіён па супрацоўніцтве з Беларуссю. Паспяхова ладзяцца эканамічныя, адукацыйныя, турысцкія праекты. Вельмі перспектыўная харчовая галіна. А прэзентацыя старажытных кулінарных традыцый, між іншым, можа таксама паспрыяць развіццю турызму. У хуткім часе дзяліцца сакрэтамі традыцыйнай кухні на Сардзінію паедуць беларускія повары. 

Голас Радзімы № 31 (3535), чацвер, 17 жніўня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter