Смачна есці

Тыдзень беларускай кухні пачаўся ў сталіцы.
Тыдзень беларускай кухні пачаўся ў сталіцы.

У мерапрыемстве прымаюць удзел дзевяць аб’ектаў грамадскага харчавання: рэстараны «Славянскi кут», «Гамбрынус», «Старыя традыцыі», «Спадарожнік» і кафэ «У гаспадынi», «Blackberry», «Традыцыя», «Мая дарагая» і «Сатурн». На працягу тыдня наведвальнікам тут прапануюць шэсць нацыянальных страў: сялянскую закуску, пячыста з бульбянымі дранікамі і кменным соусам, гуляш па-радзівілаўску з грэцкай кашай, рыбнік з тоўчанай бульбай і белым соусам, суп «Граматка» і журавінавы морс.

— Усе гэтыя стравы гатуюць па агульным рэцэпце. Акрамя таго, у рэстаранах і кафэ на іх аднолькавая цана. Так, пячыста з бульбянымі дранікамі і кменным соусам, а таксама гуляш па-радзівілаўску з грэцкай кашай будуць каштаваць 55 тысяч рублёў. За 35 тысяч можна пачаставацца сялянскай закускай і рыбнікам з тоўчанай бульбай і белым соусам. Суп «Граматка» гурманам пададуць за 15 тысяч, а журавінавы морс — за 5 тысяч, — удакладнілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Паспытаць спрадвечныя беларускія стравы ў сталічных кафэ і рэстаранах можна будзе да 15 снежня. Яшчэ адзін Тыдзень беларускай кухні і піва пройдзе ў Мінску ў час чэмпіянату свету па хакеі.

Іна ГАРБАЦЕНКА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter