Тридцать спектаклей претендуют на «Национальную театральную премию»

Служыцелі Мельпамены

Усяго на ўдзел у рэспублiканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмiя» ў 2020 годзе была пададзена 61 заяўка, паведамляе kultura.by. Па рашэнні адборачных камісій у другі тур былі дапушчаны 30 спектакляў. Некаторыя пастаноўкі прэтэндуюць на перамогу ў некалькіх намінацыях.


Конкурс «Нацыянальная тэатральная прэмiя» праводзіцца дзеля адраджэння, развiцця, папулярызацыi лепшых традыцый i дасягненняў нацыянальнага тэатральнага мастацтва, а таксама далучэння да iх шырокiх слаёў грамадства. У творчым спаборніцтве могуць прымаць удзел арганізацыі культуры розных формаў уласнасці са спектаклямі, прэм'ера якіх адбылася на працягу двух гадоў да даты пачатку конкурсу, які праводзіцца па секцыях «Тэатр драмы», «Тэатр лялек», «Музычны тэатр», «Спектакль для дзяцей і юнацтва». У кожнай секцыі ёсць некалькі намінацый. Самая масавая сёлета — «Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны». У ёй прадстаўлена 13 спектакляў, у тым ліку «Кароль Лір» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, «Шлюб з ветрам» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі», «Сіртакі» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча і іншыя. А вось у намінацыі «Лепшы спектакль оперы» адборачная камісія не вылучыла работы — у сувязі з адсутнасцю саперніцтва.

Фінальныя мерапрыемствы конкурсу пройдуць з верасня па снежань 2020 года. Для падвядзення вынiкаў i вызначэння пераможцаў будуць сфарміраваны журы па секцыях. У іх склад увойдуць творчыя работнiкі, тэатральныя крытыкі, мастацтвазнаўцы і іншыя кампетэнтныя асобы. 

Тэатрам, спектаклі якіх стануць пераможцамi ў асноўных намінацыях конкурсу, будзе выплачана грашовая прэмiя ў памеры 250 базавых велiчынь. Творчыя работнiкі, якiя стануць пераможцамi ў прыватных намiнацыях, атрымаюць прэмiю ў памеры 100 базавых велiчынь. У межах конкурсу будуць прысуджаны таксама спецыяльныя прэміі «За ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі» і «За падтрымку тэатральнага мастацтва Беларусі». Іх лаўрэаты таксама атрымаць грашовыя выплаты.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter