Слуцкія паясы становяцца брэндам

У Інстытуце культуры Беларусі абмяркоўвалі, як наладзіць вытворчасць слуцкіх паясоўСёлета па ініцыятыве Прэзідэнта пачаты маштабны праект па адраджэнні традыцый вырабу слуцкіх паясоў, развіцці вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі. І ўжо шмат робіцца, каб паясы сталі візітнай карткай краіны, брэндам Беларусі ў свеце і экспартным таварам. Пэўна, кожны чуў пра тыя казачна прыгожыя вырабы. Менавіта пабачыўшы іх у Вільні ўражаны Максім Багдановіч напісаў знакаміты верш “Слуцкія ткачыхі”. Стварыў вобраз васілька — сімвала радзімы, прыгажосці, народнага мастацтва: “І тчэ, забыўшыся, рука,/ Заміж персідскага узору /Цвяток радзімы васілька”. Сёння паясы — рарытэты, нацыянальная рэліквія краіны. Перад ёй на першае месца можна паставіць хіба Крыж Святой Ефрасінні. Самабытнасць народа вызначаецца ў вялікай ступені і культурнай спадчынай, што дасталася ад продкаў.
Гэтыя ўзоры прывезла з Ліёна Вольга Дзёмкіна У Інстытуце культуры Беларусі абмяркоўвалі, як наладзіць вытворчасць слуцкіх паясоў
Сёлета па ініцыятыве Прэзідэнта пачаты маштабны праект па адраджэнні традыцый вырабу слуцкіх паясоў, развіцці вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі. І ўжо шмат робіцца, каб паясы сталі візітнай карткай краіны, брэндам Беларусі ў свеце і экспартным таварам. Пэўна, кожны чуў пра тыя казачна прыгожыя вырабы. Менавіта пабачыўшы іх у Вільні ўражаны Максім Багдановіч напісаў знакаміты верш “Слуцкія ткачыхі”. Стварыў вобраз васілька — сімвала радзімы, прыгажосці, народнага мастацтва: “І тчэ, забыўшыся, рука,/ Заміж персідскага узору /Цвяток радзімы васілька”. Сёння паясы — рарытэты, нацыянальная рэліквія краіны. Перад ёй на першае месца можна паставіць хіба Крыж Святой Ефрасінні. Самабытнасць народа вызначаецца ў вялікай ступені і культурнай спадчынай, што дасталася ад продкаў. Ды рарытэтаў у краіне засталося мала: толькі 11 паясоў, і тыя, лічаць спецыялісты, не ўсе слуцкія.
“Кунтушовыя” паясы, модныя ў другой палове ХVIII стагоддзя, першапачаткова прывозіліся з Асманскай імперыі, таму іх называлі стамбульскімі або персідскімі. Пазней і ў Беларусі з’явіліся “персіярні”, дзе такія паясы пачалі вырабляць. Праславіліся слуцкая і нясвіжская мануфактуры, стваральнікамі якіх выступілі Міхал Казімір і яго брат Геранім Фларыян Радзівілы.
Першыя паясы рабіліся з усходнімі ўзорамі, а калі мясцовыя майстры асвоілі тэхналогію, то з’явіліся і мясцовыя матывы: незабудкі, васількі, рамонкі, лісце дрэў. Ткаць паясы ў той час мелі права толькі мужчыны, у шоўк дадавалі залатыя і сярэбраныя ніткі. На выраб пояса патрабавалася ад 200 грамаў золата і 60 грамаў серабра, таму каштаваў ён вельмі дорага, да тысячы злотых, што адпавядала прыкладна гадавому пенсіёну афіцэра тагачаснай арміі. І “па кішэні” былі слуцкія паясы толькі магнатам, багатым вяльможам. У ніжнім кутку пояс пазначаўся таварным знакам з надпісам лацінкай: “Слуцк”, “У горадзе Слуцку”. Тэхналогія ткання была складанай, шэсць і больш гадоў доўжылася навучанне майстэрству. З часам паясы пачалі вырабляць у Ліёне, Кракаве, Гданьску, Кабылцы і Ліпкаве пад Варшавай. Радзівілам удалося так паставіць справу, што іх вырабы і канкурыравалі з замежнымі аналагамі, і пераўзыходзілі іх па якасці, а паясы, зробленыя нават за межамі Слуцка, называлі слуцкімі. На жаль, ранейшая тэхналогія ткацтва паясоў цяпер згублена.
На пачатку размовы за круглым столом рэктар Інстытута культуры Беларусі (Інбелкульта) Іван Крук адзначыў, што кожная дзяржава шукае артэфакты, якія могуць называцца яе брэндам, стаць сімвалам самавызначэння нацыі і ўплываць на імідж краіны. У Беларусі гэта слуцкія паясы. Вёў круглы стол, у якім удзельнічалі і замежныя сябры, прафесар Адам Мальдзіс. Адным з першых абмяркоўвалася пытанне пра аўтэнтычныя станкі для вырабу аўтэнтычных тканін. Можа, яны ацалелі ў іншых краінах? Вядома, што майстар Аванес Маджаранц (Ян Маджарскі) прыехаў у Слуцк з Турцыі, і магчыма, што станкі там захаваліся. У пошуках абяцаў дапамагчы прадстаўнік Турцыі Іхсан Дылекчы. Станкі варта шукаць і ў Ліёне, Гродне, Кабылках, Станіславе. У Ліёне жыве беларуска Вольга Дзёмкіна, якая займаецца габеленамі. Яна прывезла з Францыі альбом “Музей тканін у Ліёне”, паабяцала дапамогу ў аднаўленні тэхналогіі ткацтва слуцкіх паясоў. Прафесар Анджэй Цеханавецкі з Лондана, ганаровы сябар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, які актыўна спрыяе прэстыжу Беларусі ў свеце, даслаў у інстытут электронны ліст з прапановамі. У свой час ён падараваў для музея Інстытута мастацтвазнаўства Акадэміі навук Беларусі слуцкі пояс, выраблены ў Ліёне. Дбаючы пра паясы, варта аднаўляць аўтэнтычныя тэхналогіі ткання (прыкладам, “кунтушавых паясоў”), вывучаючы адпаведны досвед у краінах як блізкага, так і далёкага замежжа.
Актыўна ўдзельнічала ў дыскусіі навуковец Ірына СкварцоваА колькі ўсяго слуцкіх паясоў у Беларусі і за рубяжом ацалела? Такой статыстыкі няма, і таму мэтазгодна падрыхтаваць і выдаць каталог аўтэнтычных паясоў, іх фрагментаў. За гэту справу возьмуцца сумесна супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ, Нацыянальнага гістарычнага і Нацыянальнага мастацкага музеяў Беларусі. На сустрэчы яшчэ гаварылася, што варта скупляць слуцкія паясы ў калекцыянераў і ў зарубежных зборах па рэальнай цане. А яна яўна завышана: раней была каля 3-4 тысяч даляраў, цяпер паднялася да 80 і больш. Адам Мальдзіс адзначыў, што некаторыя зарубежныя спецыялісты выказваюць сумненні: ці варта аднаўляць выраб слуцкіх паясоў? Маўляў, “вельмі дарагая справа” і гандлёвых прыбыткаў можа не прынесці. Магчыма, лепей, як прапанавала Ала Сташкевіч, грошы аддаваць для закупкі ўжо існуючых сапраўдных паясоў, а не вырабляць новыя. Але ж такая задача, падкрэсліў мадэратар, ужо пастаўлена як прэстыжная, важная для нацыі і дзяржавы. Застаецца пытанне: у якіх “фарматах” будуць вырабляцца паясы? У артыкуле “Слуцкі пояс у падарунак” (“Голас Радзімы”, 14 чэрвеня 2012 года) прапанаваны два кірункі адраджэння слуцкіх паясоў — элітных і для шырокага ўжытку. Можна ж вырабляць рэчы дарагія, з выкарыстаннем залатых і сярэбраных нітак, блізкія да аўтэнтыкаў і прызначаныя для падарункаў на дзяржаўна-дыпламатычным і элітным узроўнях, для экспанавання ў музеях. Будзе попыт і на паясы з выкарыстаннем толькі шоўкавых і люрэксавых нітак, па ўзорах падобныя да слуцкіх: такія вырабы могуць упрыгожыць ці не кожны беларускі дом. Прыгожай атрымаецца і сувенірна-рэкламная прадукцыя, напрыклад, закладкі ў кнігі.
На круглым стале гаварылася, што ў адраджэнні вытворчасці вельмі важны этап даследаванняў, напісання і выдання розных работ пра слуцкія паясы. Пакуль такой літаратуры мала.

Людміла Малей
На здымках:
Гэтыя ўзоры прывезла з Ліёна Вольга Дзёмкіна
Актыўна ўдзельнічала ў дыскусіі навуковец Ірына Скварцова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter