Слуцкія паясы — шлях дадому

Падчас нядаўняга візіту ў Мінск старшыня Лічыльнай палаты Расійскай Федэрацыі Сяргей Сцяпашын, наведаўшы Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, заявіў, што Лічыльная палата будзе садзейнічаць вяртанню слуцкіх паясоў.

Як вядома, слуцкія паясы — найвялікшая гістарычная і культурная каштоўнасць Беларусі — у гэтым музеі не захоўваюцца. У той жа час у Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве экспануюцца больш дваццаці слуцкіх паясоў і больш сарака знаходзяцца ў запасніках. Сяргей Сцяпашын паабяцаў, што абмяркуе гэтую праблему з кіраўніком Федэральнага агенцтва па культуры і кінемата-графіі Міхаілам Швыдкім і міністрам культуры Расіі Аляксандрам Сакаловым.

На думку Сяргея Сцяпашына, варта абавязкова наладзіць выставу слуцкіх паясоў у Беларусі і “падумаць аб магчымай іх арэн-дзе”. Паясы могуць пастаянна экспанавацца ў беларускім музеі.

Васіль Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter