100 информаторов и мнемсхемы: на главном железнодорожном вокзале страны внедрили информационную систему для инвалидов по зрению

Слухайце, гаворыць «Мiнск-пасажырскi»!

Пандусы і поручні, электрычныя пад'ёмнікі і ліфты — дзякуючы дзяржаўнай праграме «Сацыяльная абарона» для людзей з інваліднасцю робіцца ўсё, каб яны маглі свабодна перамяшчацца па горадзе і карыстацца ўсімі дабротамі жыцця. Адной з чаканых навацый стала ўстаноўка і запуск гукавой інфармацыйнай сістэмы для інвалідаў па зроку. На вакзальным комплексе станцыі Мінск-Пасажырскі яна пачала працаваць у канцы мінулага тыдня. Мы праверылі сістэму на справе.

Дзякуючы мнемасхемам з iнфармацыяй аб размяшчэннi ключавых аб’ектаў на мове Брайля людзi з iнвалiднасцю па зроку могуць упэўнена арыентавацца ў прасторы.


Не бачу, але чую

Каб выпрабаваць навiнку ў дзеяннi, перад пачаткам эксперыменту ўстанаўлiваю сабе на смартфон дадатак BuzzPoint. А на падыходзе да будынка пры выхадзе з прывакзальнага тунэля актывiзую яго. Адразу ж блiжэйшы iнфарматар, разме-шчаны над дзвярыма галоўнага ўвахода на вакзал, пачынае выдаваць спецыфiчны гук. «Тук-тук-тук», — даносiцца нiбы ад метранома. Мяркуецца, што чалавек са слабым зрокам дзякуючы гэтаму сiгналу сарыентуецца i пойдзе ў зададзеным напрамку. Затым дадатак прапануе пералiк блiжэйшых аўтаматычных гукамоўных iнфарматараў з падрабязным апiсаннем месцаў iх устаноўкi.

Напрыклад, трэба прайсцi да касы. Выбiраю адпаведны пункт у дадатку. Iнфарматар актывiзуецца, а праграма на тэлефоне агучвае важную iнфармацыю, якая дапаможа сарыентавацца. «Уваход у касавую залу. Дзверы пластыкавыя аднастворкавыя са шклом, адчыняюцца ад сябе», — даносiцца з дынамiка. Дайшоўшы да дзвярэй, нацiскаю на наступны пункт — касу. Такiм чынам, iдучы ад iнфарматара да iнфарматара, невiдушчыя людзi могуць бесперашкодна перамяшчацца па асноўных маршрутах вакзала. З дапамогай такiх гукавых падказак яны могуць самастойна прайсцi да даведачнага акна, касы, лiфта, туалета, выхадаў на платформы i iншых аб’ектаў.

Чыгунка для ўсiх

Праект, рэалiзаваны за сродкi Беларускай чыгункi, быў распрацаваны разам з прадстаўнiкамi Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку. Таксама адбылiся сумесныя тэсцiраванне i наладка абсталявання.

Аляксандр НIКАЛЮК.

— Перад праектаваннем схемы маршруту мы запрасiлi прадстаўнiкоў БелТIЗ, — тлумачыць першы намеснiк начальнiка станцыi Мiнск-Пасажырскi — начальнiк вакзала Аляксандр Нiкалюк. — З iмi абследавалi вакзал, пазначыўшы, дзе неабходны гукавыя iнфарматары. Далей вызначылi, куды ад уваходных груп людзi з iнвалiднасцю па зроку жадалi б патрапiць.

Як адзначае начальнiк вакзала, самае працаёмкае ў працэсе ўкаранення было нават не зманцiраваць самi iнфарматары, а працягнуць да iх лiнii сувязi. Аднак з гэтай задачай спецыялiсты паспяхова справiлiся.

Усяго на чыгуначным вакзале Мiнска паставiлi 100 гукамоўных iнфарматараў навiгацыйнай сiстэмы «Крокi на гукi» i тактыльныя мнемасхемы з iнфармацыяй аб планiроўцы памяшканняў i размяшчэннi ключавых аб’ектаў на мове Брайля. Iнфарматары размешчаны так, каб забяспечыць магчымасць невiдушчым i са слабым зрокам пасажырам самастойна дабрацца да асноўных аб’ектаў. Мнемасхемы ёсць каля галоўнага ўвахода ў будынак вакзала, увахода з тунэля з боку вулiцы Кiрава i на ўваходах у грамадскiя туалеты.

— Укаранёная гукавая сiстэма навiгацыi — наш першы комплексны праект, рэалiзаваны ў iнтарэсах слабавiдушчых i невiдушчых людзей, — распавядае начальнiк пасажырскай службы ўпраўлення дарогi Аляксандр Захарэвiч. — У далейшым вопыт вакзала станцыi Мiнск-Пасажырскi будзе выкарыстаны на iншых аб’ектах Беларускай чыгункi. Такiм чынам, мы працягваем планамерную працу па адаптацыi iнфраструктуры дарогi да патрэб людзей з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi, што прадугледжана Нацыянальным планам дзеянняў па рэалiзацыi ў Рэспублiцы Беларусь палажэнняў Канвенцыi аб правах iнвалiдаў на 2017—2025 гады.

Усяго на чыгуначным вакзале Мiнска паставiлi 100 гукамоўных iнфарматараў i тактыльныя мнемасхемы з iнфармацыяй аб планiроўцы памяшканняў i размяшчэннi ключавых аб’ектаў на мове Брайля

Дарэчы, раней на Мiнскiм чыгуначным вакзале для абслугоўвання iнвалiдаў-калясачнiкаў была пераабсталявана бiлетная каса, у якой панiзiлi падаконнiк. Таксама для стварэння безбар’ернага асяроддзя ўстроены тактыльныя накiра-вальнiкi на цэнт-ральным уваходзе ў будынак вакзала. Такiя змены паступова адбываюцца i на iншых аб’ектах магiстралi з улiкам планавых будаўнiча-мантажных работ i мерапрыемстваў, запланаваных у Дзяржаўнай праграме «Сацыяльная абарона» на 2021—2025 гады. Парк магiстралi папаўняецца сучасным рухомым саставам, адаптаваным для перавозкi фiзiчна аслабленых пасажыраў.

Больш за тысячу iнфарматараў па краiне

Адна з глабальных праблем чалавека, якi слепне, — адсутнасць магчымасцi перасоўвацца. Дзякуючы сiстэме, распрацаванай у краiне Цэнтрам паспяховага чалавека сумесна з кампанiяй «БелХард», магчыма дакладная навiгацыя паблiзу i ўнутры аб’екта, на якiм размешчаны iнфарматары.

— Транспартная iнфра-структура адыгрывае найважнейшую ролю ў перамяшчэннi людзей, — падкрэслiвае намеснiк старшынi Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку Мiхаiл Антоненка. — Стварэнне даступнага асяроддзя i ўстаноўка сiстэмы на галоўным чыгуначным вакзале — гэта паказальны прыклад таго, як трэба рухацца ў плане ўключэння людзей з iнвалiднасцю па зроку ў актыўнае жыццё. Не толькi сацыяльнае, але i эканамiчнае. Чалавек, навучаны карыстацца дадзенай сiстэмай, самастойна можа знайсцi вакзал, купiць бiлет, сесцi на цягнiк, атрымаць даведачную iнфармацыю, знайсцi туалет, здаць багаж, пасялiцца ў прывакзальнай гасцiнiцы.


Дзякуючы сiстэме магчыма дакладная навiгацыя паблiзу i ўнутры аб’екта, на якiм размешчаны iнфарматары

Паводле слоў Мiхаiла Антонен-кi, праект, выкананы на вакзале станцыi Мiнск-Пасажырскi, — найбуйнейшы сярод рэалiзава-ных на транспартных аб’ектах Беларусi. Гукамоўную сiстэму ўстанавiлi досыць хутка. Некаторы час заняў падбор гучнасцi сiгналу, якi павiнен быў адпавядаць шуму навакольнага асяроддзя. Адразу зрабiлi сiгнал з адной магутнасцю — ён стварыў дыскамфорт для астатнiх пасажыраў. З iншага боку, слабы гук быў бы дрэнна чутны для людзей са слабым зрокам. Спецыялiсты перапраграмiра-валi iнфарматары i знайшлi аптымальны ўзровень сiгналу.

Дарэчы, па рэспублiцы ўстаноўлена больш за тысячу iн-фарматараў. Гукамоўныя сiстэмы працуюць на такiх значных для людзей з iнвалiднасцю па зроку аб’ектах, як Нацыянальны аэрапорт Мiнск, Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, прадпрыемствы i арганiзацыi БелТIЗ, Брэсцкi аўтавакзал i iншых. У планах забяспечыць падобнымi сiстэмамi ўсе сацыяльна значныя аб’екты, уключаючы жылы фонд, аб’екты гандлю i паслуг, транспартнай iнфраструктуры.


Праект, выкананы на вакзале станцыi Мiнск-Пасажырскi, — найбуйнейшы сярод рэалiзаваных на транспартных аб’ектах Беларусi

grudnitskiy@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter