Слухаем Манюшку, Чуркiна, Абелiёвiча

Сёння ў Мсцiславе заканчваецца фестываль камернай музыкi. Сёлета яму прысвоена iмя народнага артыста нашай краiны Мiкалая Чуркiна.

Сёння ў Мсцiславе заканчваецца фестываль камернай музыкi. Сёлета яму прысвоена iмя народнага артыста нашай краiны Мiкалая Чуркiна.

Зразумела, усё гэта невыпадкова... Творы Мiкалая Чуркiна ва ўсiх на слыху. Больш таго, вядомы фалькларыст i кампазiтар стаяў ля вытокаў беларускай музычнай культуры, а росквiт яго творчай дзейнасцi прыпадае якраз на перыяд, калi Мiкалай Чуркiн жыў у Мсцiславе. Таму i не забылiся пра яго землякi, як i сталiчныя музыканты з Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Мiхаiла Фiнберга. Летась, прыкладам, адна з праграм на фестывалi была спецыяльна прысвечана 135-годдзю кампазiтара.
У Мсцiслаўскага камернага фестывалю засталіся, натуральна, i свае традыцыйныя праграмы: “Славутыя iмёны Беларусi”, “Музычная класiка”. Цяпер на свяце камернай музыкi калектывы Дзяржаўнага канцэртнага аркестра выканалі сачыненнi беларускага кампазiтара Льва Абелiёвiча — музыканта-фiлосафа, вядомага знаўцы славянскага фальклору i традыцый класiчнай музыкi. Да ўсяго ж Леў Абелiёвiч — удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, i вельмi натуральна, што яго музыка прагучала ў юбiлейны год Вялiкай Перамогi.
А вось праграма другога дня цалкам прысвечана творчасцi Cтанiслава Манюшкi, якi больш за трыццаць гадоў пражыў на Мiншчыне i Вiлейшчыне. Якраз тут iм былi напiсаны папулярныя ў ХIХ ст. камерна-вакальныя i оперныя творы.
Апроч чыста камерных канцэртаў у старажытным Мсцiславе адбыліся выступленнi народных калектываў Магiлёўскай i Смаленскай абласцей, будзе экспанавацца выстава з фондаў Магiлёўскага абласнога мастацкага музея, а таксама гала-прадстаўленне “Лепшыя песнi пра галоўнае” Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусi. Гэтае выступленне, як паведамiў спадар Фiнберг, прысвячаецца працаўнiкам вёскi i выпускнiкам сярэднiх школ.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter