Словы родныя, што душы саграваюць

Памяць пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, у якога сёлета 85-я ўгодкі, ушанавалі ў Бeларускай суполцы Лiепаi “Мара”
Памяць пра пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, у якога сёлета 85-я ўгодкі, ушанавалі ў Бeларускай суполцы Лiепаi “Мара”


Удзельніцы вечарыны ў гонар Уладзіміра Караткевіча ў Ліепаі
Фота: Алег ДУРНЕЎ


Часам кажуць, што слова — сагравае. І гэта сапраўды так! Калі мы праводзілі творчую вечарыну, за акном бушаваў снежаньскi вeцер, раскiдваючы халодыя струменi дажджу. А ва ўтульнай зале — жоўтыя хрызантэмы, нібы сонейкі. I вельмi сaгравалi душу словы: добрыя, пранiкнёныя, праўдзiвыя. Гучалі словы роднай мовы, паэтычныя радкi Уладзiмiра Караткевiча. Больш за дзве гадзiны доўжылася наша сустрэча з творчасцю паэта, пiсьменнiка, драматурга, сцэнарыста i проста цiкавага чалавека.

Пэўна, многім ён больш вядомы як празаiк. Гэта ягонае “Дзiкаe паляванне караля Стаха” ведаюць у розных краінах, у тым ліку і дзякуючы экранiзацыi рамана. А “Каласы пад сярпом тваiм” уражваюць панарамай гiстарычных падзей. Гэта яго “Чазенiю”, паэму ў прозе,  помню з юнацтва. А Караткевiча-паэта адкрыла для сябе толькi ў Латвii. Памятаю, калі рыхтавалiся да 10-годдзя гурта беларускай песнi “Паўлiнка”, то ў нэце было паведамленне: Караткевічу — 70. Сярод твораў знайшла і своеасаблівы гiмн беларусаў замежжа — верш “Дзе мой край?”. Ён пакладзены на музыку. І так хацелася мне пачуць яго ў выкананнi “Паўлiнкi”! Ды маё жаданне ў 2000-м не збылося. Былі меркаванні: не варта, маўляў, на свяце гуртa чытаць са сцэны “лекцыю пра Караткевiча”. Але ж можна, падаецца мне, зрабіць усё прыгожа, творча, крэатыўна! Духоўная спадчына Уладзіміра Караткевіча вельмі багатая — хоць штомесяц да яе звяртайся, і тое заўсёды будзе да месца.

Усе, хто прыйшоў на снежаньскую сустрэчу з творчасцю Уладзіміра Караткевiча, з радасцю адкрывалі для сябе яго непаўторны свет. Вялiкi дзякуй актывістцы суполкі  “Мара” Любовi Дурнeвай: падрыхтавала цiкавы вiдэа- i лiтаратурны матэрыял. Дзякуй яе мужу Алегу — за тэхнічную падтрымку. У зале гучалі вершы, песнi на словы юбіляра ў выкананнi вядомых спевакоў. Родныя вобразы сагравалі душы, давалі ход высокім думкам… Дарэчы,  жыццёвы шлях творцы, як вядома, не быў усыпаны ружамі. Ён не стаў члeнам Саюза пiсьменнiкаў Бeларусi, былі перашкоды на шляху твораў да чытача. З часам, аднак, усё стала на свае месцы, і слава знайшла пісьменніка, якога сёння можна назваць рыцарам i слугою Бацькаўшчыны.

…На наступную ранiцу мяне зноў сустрэў на вуліцы прамозглы вецер, пасмурна-дaжджлiвы дзень. Вакол — шэра i холадна, аднак на душы — светла i радасна. Жыла ўспамiнамi пра сустрэчу з вялiкiм майстрам слова. Парадавалася, што мы, беларусы Ліепаі, стварылi творчы гурт “Пралеска”, дзе кожны не толькі сам любiць i цэнiць роднае слова, але і гатовы раскрываць ягоную прыгажосць іншым. Мяркую, падобныя сустрэчы са знакамiтымi людзьмi Бацькаўшчыны, iх творчасцю “Пралеска” прадоўжыць i ў новым годзе. Згадваю і такі прыемны момант: на вечарыне гучаў прыгожы вeрш актывiсткi “Пралeскi” Ганны Дзюбянавай, прысвечаны Уладзiмiру Караткевiчу, напісаны да яго 85-годдзя. Значыць, ёсць і на латвiйскай зямлi прадаўжальнiкi яго справы. Дарэчы, па выніках нядаўняга Конкурсу творчых работ, які праводзiў Саюз беларусаў Латвii, Ганна Дзюбянава ўшанавана дыпломам Мiнiстэрства культуры Беларусі ды Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Мы павіншавалі супляменніцу. Няхай i надалей не пакідае Ганну паэтычнае натхненне, пішуцца вершы пра нашу Радзiму, родныя куточкi Беларусi, якiя ёcць у кожнага з нас i заўсёды клiчуць да сябе.

Голас Радзімы № 47 (3455), чацвер, 24 снежня, 2015 у PDF

Валянцiна Грыбоўская, г. Ліепая, Латвія
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter