Слово с самого начала является исключительным даром Божьим человеку – владыка Вениамин на Дне письменности

На торжественной церемонии ХХХ Дня белорусской письменности Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший экзарх всея Беларуси отметил, что слово, язык с самого начала являются исключительным даром Божьим человеку.


– Па міласці Божай і дбайнасці дзяржаўнага кіраўніцтва ўжо ў 30 раз мы святкуем Дзень беларускага пісьменства. Глубінны сэнс гэтага свята абумоўліваецца сакральнай сферай і мае непасрэднае дачыненне да імені Бога, якое гучыць як «слова», або па-старажытнагрэцкі «логас». Гэта светапоглядная першааснова. Слова, мова ад самага пачатку з'яўляюцца выключным дарам Божым чалавеку, – адзначыў Мітрапаліт.

Прызначэнне свята – патрымліваць імкненне грамадства да вышэйшага пісьменства, а таксама аддаваць належнае самаадданым яго служыцелям – пісьменнікам, журналістам, вучоным-філолагам, выдаўцам кніг, часопісаў, газет, рэдакцыйным работнікам, майстрам сцэнічнага маўлення.

– Шчырай увагі і павагі заслугоўваюць нашы настаўнікі славеснасці. Сваёй плённай працай служэнню слову яны прадаўжаюць дзейнасць вялікіх асветнікаў Белай Русі. «Памінайце настаўнікаў вашых», – гэты запавет апостала Паўла менавіта сёння гучыць асабліва актуальна, – падкрэсліў Уладыка.


Патрыяршы Экзарх нагадаў пра плённую, самаадданую асветніцкую працу нашых вялікіх продкаў – Іаана Златауста, свяціцеля зямлі Тураўскай Кірыла, прападобную Ефрасінню Полацкую, якая ўсклала на сябе паслухмянасць перапішчыцы кніг для асветы народа Божага.

– Святая несла свет сваім словам, прыміраючы варагуючых княжёў, аб’ядноўваючы іх дзеля міра, дабрабыта на нашых славянскіх землях. Так і нашы словы, як нашчадкаў прападобнай, павінны быць добрымі, чыстымі, напоўненымі любоўю і міласэрнасцю, – нацэліў Мітрапаліт. – Мы павінны памятаць, што ва ўсе часы асаблівая міссія была ўскладзена на працаўнікоў нівы народнай асветы, як царкоўных, так і свецкіх: каб праз стагоддзі ўзбагачаўся духоўнай веліччу ўнутраны свет, спрыяючы станаўленню, развіццю беларускай нацыі, яе творчых дасягненняў.


Сёння ў Гарадок прыбылі ўдзельнікі юбілейнай 30-й экспедыцыі «Дарога да святыняў»: вучоныя, паэты, пісьменнікі, дзеячы культуры і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, якія здзейснілі паломніцкі подзвіг. Па дарогах нашай краіны яны неслі Благадатны агонь ад Гроба Гасподня, які сёння сустрэлі жыхары Гарадоччыны.

– Няхай жа гэта святло Уваскрасення Хрыстова, будучы бачным знакам Боскай ласкі і асветы, выляваецца на ўсіх, хто служыць слову, спрыяючы развіццю сучаснага пісьменства і друку. Хай захоўвае Гасподзь наш беларускі народ у дабрабыце і росквіце на шмат гадоў. Блаславенне Госпада няхай заўжды будзе з ўсімі намі, – сказаў Патрыяршы Экзарх, які сёння ўзначаліў святочнае богаслужэнне ў Свята-Троіцкім храме Гарадка.




alimova@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter