Минск
+8 oC
USD: 2.05
EUR: 2.26

Союз писателей Беларуси подготовил много интересных проектов ко Дню белорусской письменности

Слова — Слонiму

Ужо дваццаць шосты раз пройдзе ўпадабанае ўсiмi намi свята — Дзень беларускага пiсьменства. Гэтым разам яго сустрэнуць на берагах Шчары, у старажытным Слонiме. Адкрыццё запланавана на 1 верасня, але ўжо 31 жнiўня а 11‑й гадзiне пачне працаваць пляцоўка «Слова пiсьменнiку» — пра гэта распавяла журналiстам ў Нацыянальным прэс‑цэнтры першы намеснiк старшынi Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Алена Стэльмах.

Фото Виталия  ПИВОВАРЧИКА.

Дэлегацыя саюза, а гэта каля ста чалавек, будзе прысутнiчаць на адкрыццi помнiка славутаму канцлеру Льву Сапегу, пасля пройдзе шэсцем да галоўнага месца свята, дзе а 12‑й гадзiне пачнецца ўрачыстая цырымонiя адкрыцця. У 14.30 адбудзецца канцэрт Саюза пiсьменнiкаў Беларусi «Край бацькоўскi, мой край родны». На iм прэзентуюць кнiгу «Мая радзiма» з фотаздымкамi Уладзiслава Цыдзiка i Яўгена Пясецкага i вершамi сяброў СПБ. Дарэчы, выстава твораў фотамастака Уладзiслава Цыдзiка «Бачу Беларусь такой» будзе прадстаўленая ў Слонiмскiм доме культуры. 

Самай шматлiкай  — тры дзясяткi пiсьменнiкаў  — стане дэлегацыя Мiнскага гарадскога аддзялення СПБ  — пра гэта паведамiў яго старшыня Мiхаiл Пазнякоў. Прагучаць выступленнi вядомых паэтаў Уладзiмiра Мазго, Анатоля Зэкава, Навума Гальпяровiча, Мiколы Шабовiча i iншых. Будуць i маладыя аўтары, якiм Мiнская пiсьменнiцкая арганiзацыя дапамагае ў тым лiку з выданнем кнiжак: Маргарыта Латышкевiч, Станiслава Умец, Кацярына Роўда, Таццяна Купрыянец. 

Пра тое, як Гродзеншчына рыхтуецца прыняць свята слова, распавёў намеснiк старшынi Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Дзмiтрый Радзiвончык. Акцэнт  — на рэгiянальнай лiтаратуры, каб паказаць багацце i разнастайнасць беларускага культурнага поля.

Выстаўка Уладзiслава Цыдзiка «Бачу Беларусь такой».
ФОТО  WWW.NLB.BY

Прыкрасiць свята «Друкарскi двор XVI стагоддзя» — рэканструкцыя вядомага гiсторыка i пiсьменнiка Уладзiмiра Лiхадзедава. Кожны жадаючы зможа надрукаваць на адноўленым станку Францыска Скарыны першы лiст славутай скарынiнскай Бiблii. У гэтым годзе ў аўтарскага праекта Уладзiмiра Лiхадзедава «У пошуках страчанага» своеасаблiвы юбiлей: выходзiць 25‑ы альбом аднайменнай серыi, у якой распавядаецца пра мiнулае Беларусi пры дапамозе старых фота i паштовак з калекцыi аўтара. Гэты юбiлей сугучны з 25‑годдзем беларускай дзяржаўнасцi, гэтаму будзе прысвечаная чарговая экспазiцыя праекта «У пошуках страчанага». Уладзiмiр Лiхадзедаў падрыхтаваў яшчэ два выбiтныя падарункi: альбомы «Гродна. Падарожжа ў часе» i «Слонiм. Падарожжа ў часе». У кожнай кнiзе — каля шасцi соцень унiкальных старых фота. Уладзiмiр Аляксеевiч распавёў яшчэ пра адно адгалiнаванне свайго глабальнага праекта: выпуск набораў з рэпрадукцыямi старых паштовак з яго калекцыi. Першыя выпускi прысвечаныя Мiнску, Гродна i Слонiму. 

— Надалей плануем выпусцiць такiя наборы па ўсiх гарадах i населеных пунктах Беларусi,  — падзялiўся планамi Уладзiмiр Аляксеевiч.  — Гэта дапаможа павысiць цiкавасць, асаблiва ў моладзi, да гiсторыi краiны.

Лаўрэаты Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii

1 верасня падчас урачыстай цырымонii адкрыцця свята беларускага пiсьменства адбудзецца ўручэнне Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii. Творчы конкурс праводзiцца ў сямi намiнацыях, але сёлета вырашана пераможцаў у галiне драматургii не вызначаць. Па словах сябра журы Алены Стэльмах, было заяўлена ўсяго дзве кнiгi драматургii, i iх узровень не задаволiў суддзяў. 

♦ У намiнацыi «Лепшая кнiга паэзii» перамог прадстаўнiк старэйшага лiтаратарскага пакалення Мiкола Маляўка са зборнiкам «Сланечнiк» серыi «Бiблiятэка Саюза пiсьменнiкаў Беларусi». 

♦ Традыцыйна самая высокая канкурэнцыя  — у намiнацыi прозы. Тут лепшай была прызнаная кнiга Алега Пушкiна «Генiй». Назву зборнiку дала аповесць, якая даследуе праблему сапраўднага таленту i адказнасцi за яго. 

♦ Шмат прэтэндэнтаў аказалася i ў галiне публiцыстыкi. Перамог выдавец i пiсьменнiк Вiктар Хурсiк. Яго шматгадовае даследаванне «Vale!» прысвечана княгiне Магдалене Радзiвiл з Завiшаў, дзякуючы якой друкавалiся зборнiкi Максiма Багдановiча i Янкi Купалы. 

♦ Намiнацыя «Лепшы дэбют» адкрывае iмя Станiславы Умец. Яе кнiга падлеткавага фэнтэзi «Сэрца Сакры» з’явiлася дзякуючы конкурсу маладых лiтаратараў «Першацвет», у якiм перамагла Станiслава. А з яе рамана пачалася новая серыя выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» для маладых «Час 21». 

♦ Папулярная намiнацыя — «Лепшы твор для дзяцей i юнацтва». Сёлета ў ёй перамог Уладзiмiр Ягоўдзiк адразу з некалькiмi выданнямi: «Крылатыя суседзi», «Зачараваная Свiслач», «Кветкi дзiвасiлу». Гэтыя кнiжкi серыi «Скарбы радзiмы» распавядаюць юным чытачам пра прыроду Беларусi.

♦ Лепшым творам лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства прызнаная манаграфiя Святланы Калядкi «Лiтаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыi». Для свайго даследавання фiлолаг узяла творчасць Максiма Танка i Яўгенii Янiшчыц. 
Дзень беларускага пiсьменства  — своеасаблiвая справаздача для Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.
cultura@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
5
Загрузка...