Слова — і сіла, і слава

Журналістка і пісьменніца з Барысава Алена Брава, а таксама паэт, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Алесь Бадак атрымалі расійскія літаратурныя ўзнагародыНа Міншчыне, увогуле ў Беларусі добра ведаюць журналістку і пісьменніцу Алену Брава. Яна працуе ў барысаўскай газеце “Адзінства”. Як празаік выступае ў часопісах “Маладосць” і “Нёман”, газеце “Літаратура і мастацтва”. Шырокі чытацкі розгалас займелі яе творы “Каменданцкі час для ластавак”, “Менада і яе сатыры”.
Журналістка і пісьменніца з Барысава Алена Брава, а таксама паэт, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Алесь Бадак атрымалі расійскія літаратурныя ўзнагароды
На Міншчыне, увогуле ў Беларусі добра ведаюць журналістку і пісьменніцу Алену Брава. Яна працуе ў барысаўскай газеце “Адзінства”. Як празаік выступае ў часопісах “Маладосць” і “Нёман”, газеце “Літаратура і мастацтва”. Шырокі чытацкі розгалас займелі яе творы “Каменданцкі час для ластавак”, “Менада і яе сатыры”. Летась “Маладосць” надрукавала новую аповесць Алены Брава “Дараванне”. У аповесці пераплятаюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны і дзён сённяшніх. Твор у перакладзе на рускую мову змешчаны і ў вядомым расійскім літаратурна-мастацкім часопісе “Сибирские огни”.
Нядаўна з Масквы прыйшла вестка: Алена ўзнагароджана медалём імя Канстанціна Сіманава — за аповесць “Дараванне”. Уганараваны такой адзнакай твор перакладзены ўжо і на нямецкую мову.
Медаля імя Канстанціна Сіманава ўдастоены і паэт, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Алесь Бадак. Расійскія калегі па творчым цэху высока ацанілі яго паэму “Камяні”, якая таксама перакладзена на рускую мову.

Кастусь Ладуцька
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter