Слова душы паядноўвае

На кніжнай выставе ў горадзе Ізяславе чыталі вершы Еўдакіі Лось: па­-беларуску і па­-ўкраінскуУ ранейшым артыкуле пра адкрыццё выставы СМІ ды кніг беларускіх пісьменнікаў у нашым горадзе Ізяславе, што ў Хмяльніцкай вобласці, я заўважыў: на выставе ёсць 50 кніжак толькі празаікаў і паэтаў. Ужо дадаліся новыя — кніжкі паэтак Яўгеніі Янішчыц, Таісы Бондар (з Таісаю Бондар-Цыманчык мы вучыліся ў адным класе Рудзенскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна, сябравалі...), Дануты Бічэль-Загнетавай, Святланы Каробкінай, Людмілы Рублеўскай, Наталлі Арсенневай, Еўдакіі Лось... Цікавыя іх творы не толькі для беларусаў. Вось і загадчыца юнацкага аддзела Ізяслаўскай раённай бібліятэкі Таццяна Лісавік, прачытаўшы зборнік вершаў Еўдакіі Лось “Черемховий поїзд”, выдадзены на ўкраінскай мове, высока ацаніла паэтычны дар паэткі. Дарэчы, спадарыню Еўдакію я ведаў асабіста: яна заходзіла ў мінскую кнігарню “Цэнтральная”, у аддзел беларускай літаратуры, дзе я праходзіў практыку пад час навучання ў Мінскім кааператыўным тэхнікуме. Зборнік яе вершаў “Лірыка ліпеня” з аўтографам таксама ёсць на выставе, а спадарыня Таццяна, якая ўмее чытаць і па-беларуску, уголас чытала вершы Еўдакіі Лось па зборніку “Черемховий поїзд”.
На кніжнай выставе ў горадзе Ізяславе чыталі вершы Еўдакіі Лось: па-­беларуску і па­-ўкраінску

Пятрусь Капчык з гімназісткамі­-ўдзельніцамі вечарыныУ ранейшым артыкуле пра адкрыццё выставы СМІ ды кніг беларускіх пісьменнікаў у нашым горадзе Ізяславе, што ў Хмяльніцкай вобласці, я заўважыў: на выставе ёсць 50 кніжак толькі празаікаў і паэтаў. Ужо дадаліся новыя — кніжкі паэтак Яўгеніі Янішчыц, Таісы Бондар (з Таісаю Бондар-Цыманчык мы вучыліся ў адным класе Рудзенскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна, сябравалі...), Дануты Бічэль-Загнетавай, Святланы Каробкінай, Людмілы Рублеўскай, Наталлі Арсенневай, Еўдакіі Лось... Цікавыя іх творы не толькі для беларусаў. Вось і загадчыца юнацкага аддзела Ізяслаўскай раённай бібліятэкі Таццяна Лісавік, прачытаўшы зборнік вершаў Еўдакіі Лось “Черемховий поїзд”, выдадзены на ўкраінскай мове, высока ацаніла паэтычны дар паэткі. Дарэчы, спадарыню Еўдакію я ведаў асабіста: яна заходзіла ў мінскую кнігарню “Цэнтральная”, у аддзел беларускай літаратуры, дзе я праходзіў практыку пад час навучання ў Мінскім кааператыўным тэхнікуме. Зборнік яе вершаў “Лірыка ліпеня” з аўтографам таксама ёсць на выставе, а спадарыня Таццяна, якая ўмее чытаць і па-беларуску, уголас чытала вершы Еўдакіі Лось па зборніку “Черемховий поїзд”.
Не ведаю: ці то спадарыня Таццяна сама зацікавілася паэзіяй Еўдакіі Лось, ці то пад уражаннем ранішніка “Жаночая паэзія Беларусі: Еўдакія Лось”, які наша суполка беларускай культуры “Зорка Венера” ладзіла да 85-годдзя ад дня народзінаў Еўдакіі Лось. На яго мы запрасілі аматараў паэзіі з мясцовай Пятай гімназіі, што побач з бібліятэкай, іншых чытачоў. На пачатку імпрэзы Таццяна Лісавік сказала, што гэта адно з мерапрыемстваў раённай бібліятэкі ў Год беларускай культуры ва Украіне. Я ж расказаў пра жыццёвы і творчы шлях паэткі з Ушаччыны, наша асабістае з ёй знаёмства, зборнік вершаў з аўтографам. На заканчэнне хацеў прачытаць радкі Еўдакіі Лось пра родны край: “Мій рідний край — це житній колос, розливи трав, жасмину цвіт, в лісах — співучий пилки голос, коліс важких глибокий слід...” Ды ўсё ж закончыў выступ яе радкамі па-беларуску: “Не чакайце, што буду хваліцца перад іншымі мовай маёй. Хіба хваліцца з лесу крыніца, што грымотней яна за прыбой? Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха слова роднае ў сэрцы спяліць, беражэ ад пагарднага ліха: калі слову, то й сэрцу баліць...”
Дзяўчаты-гімназісткі чыталі вершы Еўдакіі Лось па-ўкра­інску ў перакладзе таленавітай украінскай паэт­кі Тамары Каламіец. Былі гэта “Соловейко”, “Любите, хлопці...”, “О Білорусь, моя ти доле...” Ранішнік скон­чыўся, гімна­зісты пайшлі на ўрокі, а мы яшчэ доўга гаварылі пра жаночую паэзію Беларусі, гартаючы ста­ронкі кніжак. Чарговым мерапрыемствам Го­ду беларускай культуры ў Ізяслаўскай бібліятэцы будзе конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі на 5 мовах: беларускай, украінскай, польскай, рускай і англійскай. Творы выбіраюць самі ўдзельнікі, а гэта вучні ліцэя №2, гімназіі №5, сярэдняй школы №1, сельскагаспадарчага каледжа, сябры суполкі “Зорка Венера”.

Пятрусь Капчык, кіраўнік суполкі “Зорка Венера”, г. Ізяслаў

На здымку:
Пятрусь Капчык з гімназісткамі­-ўдзельніцамі вечарыны
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter