Славутасці выбіралі грамадою

Турысцкая карта “Сем цудаў Дубровеншчыны” была прадстаўлена на 15-м Міжнародным фестывалі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўна”
Турысцкая карта “Сем цудаў Дубровеншчыны” была прадстаўлена на 15-м Міжнародным фестывалі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўна”.

Храм Святой Жывапачынальнай Тройцы — адно з сямі цудаў ДубровеншчыныУ выніку тэлефоннага галасавання, якое праводзілася сярод жыхароў раёна, было вылучана сем славутасцяў гэтага рэгіёна Віцебскай вобласці. Імі сталі гарадзішча, датаванае I тысячагоддзем да нашай эры, Святая Барадзінцаўская крыніца, 400-гадовы дуб-волат, рака Дняпро, два помнікі дойлідства — XVII і XVIII стагоддзяў, а таксама фестываль “Дняпроўскія галасы ў Дуброўна”.

Фестываль, дарэчы, быў задуманы як свята культур народаў Беларусі, Расіі і Украіны, якія паяднаны Дняпром.

Гэтыя прыродныя, архітэктурныя, гістарычныя і культурныя аб’екты вылучаны з 35 намінантаў падчас акцыі, якая стартавала па ініцыятыве мясцовых улад, гісторыкаў-краязнаўцаў, бібліятэкі і раённай газеты. Карта “Сем цудаў Дубровеншчыны” стане асновай для турысцкага маршруту па рэгіёне.

У цяперашнім фестывалі, які праходзіў у Дуброўна, па традыцыі прымалі
ўдзел калектывы народнай песні і музыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі. Гасцямі свята ўпершыню сталі музыкі з Польшчы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter