Сход для настаўнікаў

У Мінску прайшоў гарадскі педагагічны форум.
У Мінску прайшоў гарадскі педагагічны форум.

Форум сабраў каля трох тысяч дырэктараў і настаўнікаў сталічных школ, выхавацеляў дзіцячых садоў і цэнтраў пазашкольнай работы. У прадстаўнічым сходзе прымаў удзел міністр адукацыі Аляксандр Радзкоў, а таксама прадстаўнікі Мінгарвыканкама, кіраўнікі адміністрацый раёнаў.

Падчас сходу педагогі падвялі і абмеркавалі вынікі мінулага навучальнага года, дэтальна вызначылі далейшыя планы. “Гораду, які імкнецца ў будучае, — якасную адукацыю і сучасную ідэалогію выхавання” — такім стаў дэвіз форуму.

Ганна Бандарчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter