Скарбы са Шчорсаў

Нацыянальная бібліятэка Беларусі вывучае магчымасць вяртання на радзіму бібліятэкі Храптовічаў
Нацыянальная бібліятэка Беларусі вывучае магчымасць вяртання на радзіму бібліятэкі Храптовічаў.

Як вядома, бібліятэка Іаахіма Храптовіча збіралася ў яго маёнтку Шчорсы на Навагрудчыне на працягу другой паловы ХVІІІ – першай паловы ХІХ стагоддзяў. У гады Першай сусветнай вайны была перавезена ў Кіеў з умовай вяртання на радзіму пры адкрыцці універсітэта ў Беларусі, але і да гэтай пары збор знаходзіцца ва Украіне.

Гэта бібліятэка была адной з самых багатых ва Усходняй Еўропе: кніжная калекцыя налічвае, па розных дадзеных, ад 10 да 20 тысяч экземпляраў. Акрамя кніг у ёй захоўваліся старажытныя рукапісы, манускрыпты, княжацкія метрыкі, геаграфічныя карты. Аснову бібліятэкі Храптовіча склалі фонды ордэна езуітаў, па загадзе папы Рымскага скасавага ў ХVІІІ стагоддзі. Каштоўнасць гэтай калекцыі высокая і па той прычыне, што да яе дакраналіся вядомыя вучоныя і пісьменнікі, бо Шчорсы былі мекай для гісторыкаў усяго свету. У архіве Храптовічаў у розны час працавалі Іаахім Лелявель, Ігнацій Даніловіч, Адам Міцкевіч, Уладзімір Сыракомля. Бібліятэкарам у ёй быў Ян Чачот.

Жанна Катлярова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter