Cекреты бортничества, ловли рыбы и других традиций раскроет фестиваль "Зов Полесья"

Скарбы мінулага

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” пройдзе 22 верасня ўжо ў пяты раз. Месца правядзенне нязменнае — аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Дзе, як не тут, у самым сэрцы Прыпяцкага Палесся, дзе і сёння захоўваюцца стогадовыя традыцыі, славіць самабытную нацыянальную культуру.

фото белта

На свяце чакаецца каля 30 тысяч гасцей. Фестываль аб’яднае жыхароў Палесся Беларусі, Расіі і Украіны, прыбудуць таксама госці з Польшчы, Латвіі і іншых краін. Самае каларытнае на свяце — тэматычныя падворкі прадстаўнікоў Прыпяцкага рэгіёна (васьмі раёнаў Гомельскай і трох раёнаў Брэсцкай абласцей), дзе будуць прэзентаваны кухня, традыцыі, абрады палескіх паселішчаў. Гасцей фестывалю абавязкова запросяць на дэгустацыю страў па старадаўніх рэцэптах, марафон “Танчым па-даўнейшаму”, конкурс “Палеская прыгажуня”. Запланаваны паказальныя рыцарскія турніры, выступленні парашутыстаў і наезнікаў. Адбудуцца батлеечныя паказы і майстар-класы па вырабе лялек. Пляцоўка “Кіно на траве” запросіць на прагляд стужак пра Палессе.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter