Скарбы Косаўскага палаца

Расійскія манеты пачатку XIX стагоддзя — дзве сярэбраныя і сем медных — знайшлі студэнты Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна падчас археалагічных раскопак у Косаўскім палацы (Івацэвіцкі раён). Знойдзены таксама фрагменты быту, інтэр’ера некалі унікальнага палаца, у тым ліку дэталі сталовых сервізаў, каміннай кафлі
У Косаўскага палаца цяпер ёсць будучыняРасійскія манеты пачатку XIX стагоддзя — дзве сярэбраныя і сем медных — знайшлі студэнты Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна падчас археалагічных раскопак у Косаўскім палацы (Івацэвіцкі раён). Знойдзены таксама фрагменты быту, інтэр’ера некалі унікальнага палаца, у тым ліку дэталі сталовых сервізаў, каміннай кафлі.

Што датычыцца манетаў, то яны знойдзены пры абследаванні фундамента аднаго з флігеляў палаца. На думку спецыялістаў, гэта так званы сакральны скарб, які па традыцыі замуроўваўся пры закладцы новага будынка.

Косаўскі палац — унікальны ўзор неагатычнай архітэктуры і мастацтва ХIХ стагоддзя. Сваю гісторыю ён вядзе з 1838 года. Тады буйны прамысловец граф Пуслоўскі вырашыў пабудаваць палац па праекце французскага дойліда. Унікальны ў Еўропе палацава-замкавы комплекс уражваў хараством да сярэдзіны ХХ стагоддзя: арачныя вокны, паркавыя тэрасы... Усяго ў палацы было 132 пакоі і зала, кожны з іх меў сваё прызначэнне і аздабленне. Вежы ўзвялі па колькасці месяцаў у годзе. Галоўнай адметнасцю быў парадны пакой са шкляной падлогай над вялізным акварыумам: пад нагамі ў гасцей плавалі сотні экзатычных рыбак…

На жаль, усе каштоўнасці палаца, а таксама унікальны сад, які налічваў амаль 150 відаў раслін, з часам былі страчаны. Да нашых дзён захаваліся толькі вонкавыя сцены, якія працягваюць ураж-ваць сваімі памерамі і экзотыкай дэкаратыўных элементаў.

У 2008 годзе Косаўскі палацава-паркавы ансамбль зацверджаны ў якасці рэспубліканскага прыярытэтнага аб’екта на правя-дзенне рэстаўрацыі. Архітэктарам трэба будзе літаральна адрадзіць унікальны палац. Па плане тут бу-дзе створаны гасцінічна-турысцкі комплекс. Першая чарга адноўленага палаца павінна быць здадзена да 2011 года.

Ганна Калеснікава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter