Скарбы «Беларускай хаткі»

Мясцовай Камчаткай называюць на Шуміліншчыне вёску Амбросавічы. Схавалася яна ад тлуму гарадскога ў самай што ні на ёсць глыбінцы. Але ёсць у тым і свая экзотыка. Нават замежных турыстаў не сорамна запрасіць у музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларуская хатка”, што месціцца ў вясковай школе.

Чаго ж тут толькі няма: старадаўні ткацкі станок з кроснамі, каромыслы, на якіх нашы продкі ваду са студні насілі, рарытэтныя прасы, якія награваліся ад гарачага вугалю, мноства вышыванак, ручнікоў, розных старадаўніх рэчаў і прадметаў! Усё гэта любоўна сабрана і размешчана ў экспазіцыі самімі вучнямі і настаўнікамі. Да таго ж скарбы “Беларускай хаткі” здабыты не за трыдзевяць зямель, а ў навакольных вёсках.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter