Скарб — з агарода

64 сярэбраныя манеты XIX стагоддзя знайшоў на сваім прысядзібным участку жыхар вёскі Збураж Маларыцкага раёна. Каштоўная знаходка перададзена ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей
64 сярэбраныя манеты XIX стагоддзя знайшоў на сваім прысядзібным участку жыхар вёскі Збураж Маларыцкага раёна. Каштоўная знаходка перададзена ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей.

“Знойдзеныя манеты — расійскія сярэбраныя рублі — маюць дачыненне да першай паловы XIX стагоддзя, — паведаміла дырэктар музея Таісія Новікава. — Самая старая манета датавана 1807 годам, самая маладая выпушчана ў 1845-м. Агульная вага скарбу — болей за кілаграм.
Па словах спецыяліста, знаходка гэтая досыць унікальная. За амаль 60-гадовую гісторыю існавання Брэсцкага краязнаўчага музея гэта сямнаццаты па ліку знойдзены на тэрыторыі вобласці грашовы скарб.

Цяпер у фондах музея захоўваюцца больш за 14 тысяч старадаўніх манет. Самыя старажытныя — сярэбраныя рымскія дынарыі I-II стагоддзя нашай эры — былі знойдзены ў 1974 годзе на тэрыторыі Лышчыцкага торфазавода.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter