Скансэн па-астравецку

Музей архітэктуры пад адкрытым небам з’явіцца ў Астравецкім раёне

Музей архітэктуры пад адкрытым небам з’явіцца ў Астравецкім раёне

Не адзін год вяліся на Астравеччыне размовы пра стварэнне музея. Было і шмат прапаноў, і шмат спрэчак. Нарэшце справа зрушылася з месца — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы распрацавана навуковая канцэпцыя Астравецкага гісторыка-этнаграфічнага музея. І да канца года гэтую канцэпцыю плануецца зацвердзіць.

— Канцэпцыя вызначае накірунак дзейнасці музея і склад фондасховішча, — распавяла дырэктар музея Ганна Кацуба. — Збор экспанатаў будзе ажыццяўляцца па блоках: археалогія, этнаграфія, знакамітыя асобы.
Арыгінальнай часткай экспазіцыі Астравецкага музея стане скансэн “Тутэйшы падворак” — невялікі музей архітэктуры і побыту пад адкрытым небам. Стварацца ён будзе на аснове захаваных аўтэнтычных пабудоў, якія перанясуць на месца “падворка”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter