Когда готовится кутья

Сімвал жыцця

Вігілійную вячэру, за якой збяруцца сёння каталіцкія сем’і, часта называюць куццёй — у гонар асноўнай стравы, якая падаецца ў гэты дзень. Але куцця гатуецца не толькі на Божае Нараджэнне. Згодна з народнай традыцыяй, гэта абрадавая страва павінна прысутнічаць на стале таксама на Шчодры вечар і перад Вадохрышчам. Прычым лічыцца, што на кожную з гэтых трох вячэр (Посную, Багатую і Вадзяную куцці) кашу трэба варыць у адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасці круп.

yandex.net

Акрамя таго, куццю гатуюць для жалобнага стала па нябожчыку, на Дзяды, Радаўніцу і іншыя памінальныя дні. Цікавую традыцыю апісваюць фалькларысты Янка Крук і Аксана Катовіч. Аказваецца, куццю на памінкі стараліся варыць у дакладны час без хвілін, напрыклад роўна ў 9, 10, 11 гадзін. Прычым першым яе каштаваў самы блізкі да памерлага чалавек.

Традыцыйна куццю варылі з ячных або пшанічных круп. Але сёння дазваляецца выкарыстоўваць і рыс. Гатуюць куццю з дабаўленнем мёду, разынак, арэхаў, цукатаў, маку. Ёсць звычай, які, дарэчы, ад беларусаў перанялі суседзі на поўначы і захадзе: падаваць куццю з макавым малаком. Дзеля яго прыгатавання трэба ўзяць 400 г маку, заліць яго некалькі разоў кіпенем, а пасля перамалоць у ступе або сучасным кухонным камбайне, пакуль макавая маса не набудзе крыху белаваты колер ад соку. Пасля мак неабходна заліць кіпенем (1,5 л), дадаць мёд або цукар (0,5 шклянкі) і пакінуць у халодным месцы.

Фота Аляксея Бібікава

Куцця, прыгатаваная з цэлых зярнят, лічыцца сімвалам жыцця. А мак і мёд, якія дадаюцца ў кашу, азнача­юць дастатак і пладавітасць.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter