Шукаю цябе...“Жывём мы з жонкай удваіх. Дзве дачкі выйшлі замуж, сын ажаніўся, жыве ў Мінску.

“Маем 6 унукаў і праўнучку. Служыў я ў 1959—1961 гадах у Мінску на вуліцы Маякоўскага ў тапаграфічным атрадзе, а першы год — у палку сувязі. З Брэсцкай вобласці служыла нас чалавек 10. У адным узводзе са мной былі Іосіф КУХАРЧЫК, Іван ЧУДУК, Мікалай САНЧУК, Барыс ДЗЕЮН. З Расіі былі Уладзімір БУРАЎ і Віктар КАРАТКОЎ. Можа, хто з іх адгукнецца. Васіль Трафімавіч Корчык, Лунінецкі раён”.

“Маем 6 унукаў і праўнучку. Служыў я ў 1959—1961 гадах у Мінску на вуліцы Маякоўскага ў тапаграфічным атрадзе, а першы год — у палку сувязі. З Брэсцкай вобласці служыла нас чалавек 10. У адным узводзе са мной былі Іосіф КУХАРЧЫК, Іван ЧУДУК, Мікалай САНЧУК, Барыс ДЗЕЮН. З Расіі былі Уладзімір БУРАЎ і Віктар КАРАТКОЎ. Можа, хто з іх адгукнецца. Васіль Трафімавіч Корчык, Лунінецкі раён”.

“Шукаю сваіх сяброў, якія выехалі ў Ізраіль і пражываюць у Тэль-Авіве, Давыда Раманавіча і Мару Раманаўну ШМУКЛЕР. Яны мне дапамагалі ў вельмі цяжкія дні, калі ў мяне паміраў муж. Тады сябры жылі ў Мінску. Давыд Раманавіч — удзельнік вайны, вырас без  бацькоў.  У 1994-м ён прыяз-джаў у Мінск. Да 1997 года мы перапісваліся. А ў 1998-м я атрымала кватэру, яны таксама, і сувязь перарвалася. Я хачу запрасіць сябра на 65-годдзе Перамогі або павіншаваць, калі ён жывы. Ці хоць атрымаць якую-небудзь вестачку. Сыноў іх завуць Эдуард і Яфім. Галіна Уладзіміраўна Стані-шэўская, Мінск”.
“Па просьбе Дзмітрыя Пракопавіча Бандарчука, 1928 года нараджэння, шукаю яго дачку і сваю стрыечную сястру Людмілу Дзмітрыеўну БАНДАРЧУК (прозвішча дзявочае). Яна нарадзілася 21 або 23 верасня 1952 года ў Мазыры. Магчыма, узяла шлюб і змяніла прозвішча. Маці сястры Клаўдзія Іосіфаўна Глушнік працавала на швейнай фабрыцы. Пасля разводу яна пражывала з Рыгорам Фешчанкам, які працаваў вадзіцелем. Маці памерла, і сувязь з Людмілай была страчана. Галіна Іванаўна Дагурэвіч, Мазыр”.
“Прашу адгукнуцца Васіля Іванавіча ПРАКАПОВІЧА, 1949—1950 года нараджэння, ураджэнца Камянецкага раёна. У 1971 годзе скончыў сельгастэхнікум (назва, на жаль, напісана неразборліва). Уладзімір Сцяпанавіч Ярмолін, Калінкавічы”.
“Мой прадзед Архіп Іванавіч БАЛЫШКІН, 1891 або 1892 года нараджэння, ураджэнец вёскі Турышчава Горацкага раёна. Са слоў маёй бабулі, калі пачалася вайна, прадзед разам са сваім сябрам Данілам Уладзіміравічам Петрачэнкам і іншымі мужчынамі пайшлі ў горад Горкі, у ваенкамат. Але там ужо нікога не было. Жанчыны з вёскі падвезлі іх на кані ў вёску Горы, думалі, што ваенкамат ужо там. Але і там нікога не сустрэлі. Далей мужчыны пайшлі пехатой. Яшчэ пра Архіпа Іванавіча вядома тое, што ён трапіў у палон пад Бранскам. А пасля, зімой 1942—1943 года, адзін горацкі мужчына расказваў, што змог збегчы з палону ў Цвяры. І там, у палоне, быў “кравец” (прадзед да вайны быў краўцом) і яго сябар Даніла. Магчыма, гэта і быў мой прадзед са сваім сябрам. А праз два тыдні пасля вяртання чалавека, які бачыў прадзеда ў палоне, стала вядома, што Цвер узялі нашы. Дамоў Архіп так і не вярнуўся. Гаварылі, што, адступаючы, немцы спалілі палонных. Пасля вайны сям’я Архіпа атрымала паведамленне, што ён прапаў без вестак. Мая 88-гадовая бабуля, дачка Архіпа, часта ўспамінае свайго бацьку і хоча даведацца пра яго лёс. Яўгенія Віктараўна Кавалёва, Горацкі раён”.

...І знаходжу
Эма Аляксандраўна Вірко-Стацэвіч шукала сям’ю Ігара Георгіевіча Марчанкі, пра лёс якой не ведала даўно. Знайшоўся сын Ігара Георгіевіча Алег, які паведаміў, што яго родныя жывуць у Стаўрапольскім краі.
Жыхарка Узды Ганна Адамаўна Чэкан шукала Святлану Журкову, Вольгу Фурсаву, Надзею Рачок і іншых сябровак, разам з якімі вучылася на фельчарскім аддзяленні Пінскага медвучылішча, пасля заканчэння якога яны не бачыліся больш за 40 гадоў. Адгукнулася Вольга Дзмітрыеўна Фурсава.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter