Шукаю цябе... “У 1940—1941 годзе я вучылася ў Бабруйскай фельчарскай школе.

 

 

Разам са мной вучыўся хлопец з вёскі Любань Слуцкага раёна Уладзімір Мікалаевіч НЕКРАШЭВІЧ ці НЕСЦЯРЭНКА (дакладна не памятаю). Мы сябравалі, хадзілі ў кіно і на танцы. Вечарам 21 чэрвеня вярталіся з танцаў, дамовіліся, што заўтра сустрэнемся, возьмем адрасы, каб на летніх канікулах слаць адно аднаму вестачкі. Але 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Навучэнцы 2—3-га курсаў, у тым ліку і Уладзімір, пайшлі ў ваенкамат. Нас, першакурснікаў, адправілі дамоў. Мінула 69 гадоў, а я не магу забыць Валодзю. Часта бачу яго ў снах. Хачу даведацца пра лёс сябра. Вольга Ільінічна Ганчарова (Бендзь), Жлобінскі раён”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter