Шукаю цябе.

“Мой сын Дзмітрый Леанідавіч МУДРАГЕЛАЎ, 1960 года нара-джэння, паехаў жыць і працаваць у Самарскую вобласць, і ўжо больш за 12 гадоў я нічога не ведаю пра яго. Адзін ліст ён прыслаў, але нічога не паведаміў пра сябе. Мяркую, што сын трапіў у складанае становішча і не можа прыехаць дадому. Вольга Яфімаўна Мудрагелава, Магілёў”.

“Мой сын Дзмітрый Леанідавіч МУДРАГЕЛАЎ, 1960 года нара-джэння, паехаў жыць і працаваць у Самарскую вобласць, і ўжо больш за 12 гадоў я нічога не ведаю пра яго. Адзін ліст ён прыслаў, але нічога не паведаміў пра сябе. Мяркую, што сын трапіў у складанае становішча і не можа прыехаць дадому. Вольга Яфімаўна Мудрагелава, Магілёў”.

“Дапамажыце знайсці сына Ігара Віктаравіча НАЧОЎКУ, 1968 года нараджэння, і былую жонку Вольгу Платонаўну НАЧОЎКУ, якая нарадзілася ў 1947 годзе. Раней яны жылі ў горадзе Архангельску. Яшчэ шукаю двух маіх стрыечных братоў. Яны раней жылі ў іншай мясцовасці, а зараз — у Бабруйску. Я інвалід першай групы, знаходжуся ў доме інвалідаў. Віктар Пятровіч Начоўка, Бялыніцкі раён”.
“Я страціла сувязь з дарагімі мне людзьмі Алай Рыгораўнай і Аляксандрам Сяргеевічам БАЖКО. Яны памянялі кватэру, змяніўся адрас і нумар тэлефона. Ала мяне шукала ў дзяцей у Санкт-Пецярбургу, дала свой нумар тэлефона, але дачка, відаць, запісала няправільна. Нас, родных, засталося ўжо мала, і вельмі не хочацца страчваць сувязь. Святлана Рыгораўна Борар, Калінкавічы”.
“З Мікалаем Фёдаравічам КУРЫЛЬЧЫКАМ мы нарадзіліся ў вёсцы Дабраслаўка Пінскага раёна ў 1942 годзе. Разам пайшлі ў першы клас Дабраслаўскай сямігодкі, якая размяшчалася ў былым доме святара. Бацька сябра Фёдар Сцяпанавіч Курыльчык быў кавалём, працаваў у калгаснай кузні. Мы часта наведвалі яго: то паддзімалі мяхі горна, то інструмент які падносілі, то вядро з аўсом трымалі, калі бацька падкоўваў каня на зіму, каб не было таму слізка на дарозе. Перайшлі ў чацвёрты клас. Сям’я Колі справіла наваселле. Шпалераў не было, і сцены дома паклеілі газетамі. У той час амаль у кожнай газеце быў партрэт Сталіна. Ды чамусьці партрэт Іосіфа Вісарыёнавіча прыйшоўся не даспадобы майму сябру, і ён на некаторых з іх змяніў воблік правадыра. Хтосьці данёс пра гэта, і ў выніку сям’я Курыльчыкаў апынулася далёка ад родных мясцін, аж у Чачэна-Інгушскай ССР. Мы з Колем часта перапісваліся, абменьваліся фотаздымкамі. Апошні ліст ад сябра я атрымаў у 1954 годзе. Коля паведамляў, што хутка яны вернуцца ў Беларусь. Але ў вёску Дабраслаўка яны больш не прыехалі, а пасяліліся дзесьці пад Брэстам. Магчыма, хто ведае Мікалая Фёдаравіча Курыльчыка і дапаможа ў пошуку, а можа, ён сам адгукнецца. Аляксандр Парфір’евіч Старых, Рэчыцкі раён”.
“У 1960 годзе я скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум і была накіравана на працу ў Жыткавічы. Туды пасля Мінскага фінансавага тэхнікума прыехала працаваць Ганна КАВАЛЁВА (Барушак), 1942 года нараджэння. Мы з ёй вельмі пасябравалі. Затым Ганна выйшла замуж за хлопца, які праходзіў вайсковую службу ў Жыткавічах, і паехала з мужам на яго радзіму, у горад Баку (Азербайджан). Маёй сяброўцы не падышоў там клімат, і яе сям’я прыехала ў Беларусь. Мы вялі перапіску. Летам 1970 года я да іх у Оршу ездзіла ў госці. Наведалі ў Крупскім раёне бацькоў Ані. Яе маці працавала настаўніцай. Нашы маладыя сем’і жылі на прыватных кватэрах, адрасы часта мяняліся, і мы страцілі сувязь. Хачу ведаць пра лёс сяброўкі. Гады ідуць, мы старэем, такіх верных, бескарыслівых сяброў не так часта сустрэнеш. Ганна Мікалаеўна Пярштук (Раманюк), Камянецкі раён”.
“Яўгенія Мітрафанаўна БАРЫСАВА, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, з 1964 года працавала ўрачом у стаматалагічнай хірургіі. Затым гэта аддзяленне з 3-й клінічнай бальніцы Мінска перавялі ў 9-ю. Праз некаторы час Яўгенія Мітрафанаўна пайшла на заслужаны адпачынак. Медыцынскія сёстры нашага аддзялення падтрымлівалі з ёй сувязь, але ўжо з год, як яна абарвалася. На тэлефонныя званкі ніхто не адказвае. Мяне і медыцынскую сястру Кацярыну Іосіфаўну Хацько вельмі хвалюе, дзе наша Яўгенія Мітрафанаўна. Рэгіна Фёдараўна Белавусава, Мінск”.
“Хачу знайсці сяброўку Ірыну Уладзіміраўну АРЭХАВУ, 1965—1967 года нараджэння, ураджэнку Гомельскай вобласці. Мы з ёй жылі ў адным пад’ездзе, сябравалі, хадзілі адна да адной у госці. У 2001 годзе сяброўка паехала на месцажыхарства ў Баранавічы, абяцала тэлефанаваць, але вестак няма. У яе ёсць брат Сяргей і маці. Яшчэ шукаю Вольгу Іванаўну САВІЦКУЮ, 1974 года нара-джэння, разам з якой я вучылася ў Магілёўскім бібліятэчным тэхнікуме. У чэрвені 1992 года скончылі вучобу. Сяброўка паехала на працу ў свой гарадскі пасёлак Любча Гродзенскай вобласці. З таго часу ад Вольгі няма ніякіх звестак. Наталля Аляксандраўна Літвінава, Магілёў”.
“Шукаю брата Уладзіміра Яўменавіча ЖОРАВА, 1931—1932 года нараджэння, якога я ніколі не бачыў. Я даведаўся, што Валодзю, калі яму было 2—3 гады, пакінулі ў доме дзіцяці ў Оршы. Ён быў апухлы ад голаду. Брат, напэўна, не ведаў свайго прозвішча і імя па бацьку, а таксама, што нарадзіўся ён у мястэчку Копысь Аршанскага раёна. Але ж імя сваё ён павінен ведаць. Павел Яўменавіч Жораў, Чаркаская вобласць (Украіна)”.
“Дапамажыце знайсці ўнучку, пра з’яўленне на свет якой я вельмі марыла. Мой сын да службы ў арміі сустракаўся з дзяўчынай Аняй. У іх нарадзілася дзяўчынка. Сын і мы ўсе, родныя, узрадаваліся гэтаму, спадзяваліся, што справа закончыцца вяселлем. Але Аня сказала майму сыну: “Калі ўсынавіш Алега, тады забяру дачку з дзіцячага дома. Я яе здала”. Як высветлілася, у Ані быў хлопчык ад другога мужчыны. Я прасіла забраць унучку з дзетдома, шукала яе, але з гэтага нічога не атрымалася. Можа, цяпер яна жыве разам з маці? Хачу ведаць пра яе і сустрэцца з дзяўчынкай. Зінаіда Іванаўна Гарэева, Гродна”.
“Напэўна, няма большай радасці, калі знаходзіш таго, каго шукаеш. Аня і я былі на вяселлі. Там і пазнаёміліся. Дамовіліся сустрэцца, але я двойчы спазняўся і, калі прыязджаў, Ані ўжо не было. Аднойчы мы сустрэліся выпадкова, але тая сустрэча была больш падобная на расстанне, да таго ж Аня спяшалася. Ваш праект ведаюць многія, няма абыякавых да тых, хто шукае і каго шукаюць. Спа-дзяюся, што Аня адгукнецца. Жэня, Мінск”.

І знаходжу

  • “У адным з вашых выпускаў жанчына прасіла адгукнуцца сябра сваёй маладосці, расказвала, як яны гулялі па вуліцы Будаўнікоў, потым па вуліцы Касманаўтаў, і далейшыя іх шляхі разышліся. Думаю, што гэта быў мой сын. І калі тая жанчына па-ранейшаму цікавіцца ім, можна перадаць ёй мой адрас. Яўгенія Макараўна Цалей, Мінск”.
  • Уладзімір Пятровіч Мацкевіч з Лепеля жыў з надзеяй сустрэць сяброўку маладосці Ганну Ягораўну Валянцёнак. Звярнуўся на праект “Помні імя сваё”. Ганна Ягораўна адгукнулася. Зараз яны шчаслівыя разам.
  • “Нядаўна вы зачытвалі і друкавалі ліст родных, якія хочуць даведацца пра лёс удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Стрэльчанкі. Я, напэўна, магу дапамагчы ў гэтым. У 1944 годзе, у час блакады партызан у раёне Полацк—Ушачы, і калі наступала Чырвоная Армія, я не раз бачыў палітрука Стрэльчанку. Ён прыходзіў да нас, у вёску Галаўні Полацкага раёна, у разведку. Фашысты высачылі яго і схапілі. Партызанскі атрад, якім камандаваў Сямён Ігнатавіч Барэйка, распачаў бой, каб вызваліць Стрэльчанку. Але сілы былі няроўныя, фашыстаў было намнога больш. У тым баі загінулі два мае, зусім юныя, дзядзькі Уладзімір Галаўнёў і Тамаш Спірыдовіч. Стрэльчанку ворагі доўга катавалі, а потым расстралялі. У тых мясцінах дзейнічаў партызанскі атрад “Мсцівец”, камандзірам якога быў Дзмітрый Васільевіч Цябут, у далейшым партыйны, савецкі работнік, аўтар кнігі “Праз агонь”. Генадзь Міхайлавіч Рамізаў, Магілёў”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter