Шукаю цябе.

“Да вас звяртаецца Ала Іванаўна Талстова з Краснадара. На старонках аднаго з выпускаў “Народнай газеты” 2006 года я прачытала публікацыю аб 15-годдзі нацыянальнага ансамбля Беларусі “Бяседа”, у якім працуе мая аднакурсніца (па цяперашняй Акадэміі музыкі), заслужаная артыстка Беларусі Валянціна КАРЭЛІКАВА. Апошні раз мы бачыліся з ёй у пачатку 2000-х гадоў у Мурманску (я ў той час працавала на ДТРК “Мурман 2”), потым мы страцілі сувязь. Я вельмі хачу яе знайсці і буду ўдзячна за дапамогу”.

“Да вас звяртаецца Ала Іванаўна Талстова з Краснадара. На старонках аднаго з выпускаў “Народнай газеты” 2006 года я прачытала публікацыю аб 15-годдзі нацыянальнага ансамбля Беларусі “Бяседа”, у якім працуе мая аднакурсніца (па цяперашняй Акадэміі музыкі), заслужаная артыстка Беларусі Валянціна КАРЭЛІКАВА. Апошні раз мы бачыліся з ёй у пачатку 2000-х гадоў у Мурманску (я ў той час працавала на ДТРК “Мурман 2”), потым мы страцілі сувязь. Я вельмі хачу яе знайсці і буду ўдзячна за дапамогу”.

“Хочацца, каб адгукнуліся тыя, хто пазнае сваіх родных і блізкіх. На даўнім фотаздымку былыя жыхары вёскі Ганчарова Дубровенскага раёна Нюра ЕЛІСЕЕНКА, Матруна БАРАЎНЁВА, Яфім’я ПРЫДАЧА, Фёкла АНУФРЫЁНАК, Марутачка НІКІЦЁНАК, Праскоўя ГАРЭЛАВА, Нюра НІКІТАВА, Вольга ІВАНЬКОВА, Ганна АРБУЗАВА, Вера БАКУНОВА, Ганна ПРАКОПАВА. У вёсачцы ўжо амаль няма жыхароў. А некалі яна была вялікай і складалася з Вялікага і Малога Ганчарова. Месцы наўкол маляўнічыя: уздоўж вёскі цячэ магутны Днепр, зямля пладародная.  Хочацца, каб людзі не адракліся ад сваёй малой радзімы, не забываліся пра свае карані. Зінаіда Раманаўна Лапкоўская, Орша”.
“Шукаем свайго земляка і добрага сябра Віктара Яўгенавіча КУРАКА, 1941—1942 года нараджэння. У 1965—1967 гадах ён працаваў у НДІ анкалогіі на ізатопах. Хочацца даведацца, як склалася яго жыццё. Сіма Горбач, Надзя Залеўская, Мінскі раён”.
“Мне ўжо восемдзесят гадоў, з іх пяцьдзясят працаваў настаўнікам. Нарадзіўся ў вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна. Хачу знайсці сваіх родных, дзяцей, унукаў, праўнукаў майго дзядзькі, брата бацькі Уладзіслава Зыгмундавіча (Сігізмундавіча) РУТКОЎСКАГА, прыкладна 1890—1895 года нараджэння, ураджэнца вёскі Доры Валожынскага раёна. Перад Першай сусветнай вайной дзядзька быў прызваны ў царскую армію. У арміі Тухачэўскага ішоў на Варшаву. У 1920-м заязджаў да маці. У 1939 годзе ён быў у Смаленску, служыў камандзірам. Больш пра яго лёс нам нічога невядома. Прашу адгукнуцца людзей з прозвішчам Руткоўскі. Можа, сярод іх ёсць мае сваякі.  Іван Міхайлавіч Руткоўскі, Мінск”.
“Шукаю сваіх братоў і сясцёр. Наша маці Ніна Паўлаўна Дарошка памерла ў  канцы 1990-х гадоў. Дзяцей размеркавалі па дзіцячых дамах. Алена Пятроўна Дарошка, Гомельская вобласць”.
“Хачу знайсці сям’ю Валянціна Рыгоравіча ДЗЯНІСАВА. У 1954—1957 гадах я працавала настаўніцай у Моладаўскай сямігадовай школе Іванаўскага раёна. Валянцін Рыгоравіч, 1927 года нараджэння, ураджэнец Арзамаса, быў у той час завучам. Яго жонка Вольга Цімафееўна Клімовіч, 1930 года нараджэння, з Бабруйшчыны, таксама працавала разам з намі. У іх была дачка Людміла, 1952—1953 года нараджэння. Я часта ўспамінаю сваю маладосць, першыя гады працы. Ніна Рыгораўна Парошына, Гомель”.
“Дапамажыце адшукаць майго сябра маладосці Сямёна Пятровіча БАБРОЎСКАГА. Ён з Дзятлаўскага раёна. Працаваў  шафёрам у сельгасхіміі. Мы пазнаёміліся ў горадзе Асіповічы. Ён, калі  служыў у арміі, прыязджаў  у камандзіроўку ў ваенны гарадок, дзе знаходзілася база захоўвання. Прайшло шмат часу. Часта ўспамінаю, як у 1969 годзе пасля выпускных экзаменаў у школе паступіла ў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум. Вучылася два гады. Пасля першага курса нас накіравалі  ў  летнік за 30 кіламетраў ад Баранавіч. Сямён часта наведваўся да мяне. Пасля заканчэння тэхнікума мяне накіравалі працаваць па размеркаванні. Ён прыяз-джаў да мяне ўсё радзей. Аднойчы мы пасварыліся. Маладыя былі, нічога не разумелі ў жыцці. Зараз мне хочацца папрасіць прабачэння за словы, якія я сказала на развітанне. Ганна, Асіповіцкі раён”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter