Шукаю цябе.

“Шукаю школьную сяброўку Яўгенію Аронаўну РАФАЕВІЧ, 1936 года нараджэння. У 1948-м яе бацьку, які быў ваенным, перавялі на службу ў Пінск. Жэня прыйшла вучыцца ў наш  клас, і мы  адразу пасябравалі. Разам закончылі сямігодку. Я паступіла ў Пінскую фельчарска-акушэрскую школу, а сяброўка пайшла ў 8-ы клас. Затым іх сям’я пераехала ў горад Харкаў, ва Украіну. Хачу даведацца, як склаўся лёс Жэні. У нашай сям’і было чацвёра дзяцей. Бацька загінуў на фронце. Родныя Жэні, чым маглі, дапамагалі. Яшчэ хачу знайсці  былога аднакурсніка па Пінскай фельчарска-акушэрскай школе Мікалая Іванавіча ТУРАЎЦА, 1936 года нараджэння, ураджэнца Гомельскай вобласці. Пасля службы ў арміі ён працаваў у Чэлябінскай вобласці. Затым паступіў у Ленінградскі медінстытут. Мы перапісваліся, потым страцілі сувязь. Спадзяюся, што лёс Мікалая склаўся ўдала. Раіса Яфімаўна Савіцкая (Фурманава), Пінск”.

 

 “Мы — выпускнікі Полацкага ляснога тэхнікума, 1971 года выпуску. У лютым якраз 40 гадоў, як мы закончылі вучобу. Просім адгукнуцца навучэнцаў групы “В”. Гэта Людміла АЎСЕЕВА, Надзея АЛЬШАНІКАВА, Юрый ВЕРАМЕЙ, Станіслаў ГЕРМАНОВІЧ, Іосіф ЖУК, Пётр ІСАКОЎ, Анатоль КІСЛЫ, Віктар ЛАКАТУН, Уладзімір ЛІПАЎКА, Макар МАРКЕВІЧ, Уладзімір НІКАЛАЕНКА, Уладзімір ПРАШКОВІЧ, Віталь ПРЫСТАЎКА, Раіса ПАДЛОЖНАЯ, Аліна ПАЛУБІНСКАЯ, Адам РАМАНАЎ, Уладзімір САЎЧАНКА, Тамара СЯРГЕЙЧЫК, Уладзімір СІНЬКЕВІЧ, Ціхан ФЕДАРЭЦ, Любоў ХАРЧАНКА, Міхаіл ШКУТОВІЧ, Валянціна ШУМІЛАВА, Павел ШУМСКІ, Міхаіл ТРОІЦКІ, Мечыслаў КАРЧЭЎСКІ. Куратар групы Ірына Уладзіміраўна Карпечына. Фёдар Максімавіч Несцярук, Міхаіл Іванавіч Пілюцік, Фама Фаміч Федзюковіч”.

...І знаходжу

  • Галіна Ягораўна Старавойтава (Філіпенка) шукала былога аднакурсніка Антона Станіслававіча Жыбарта. Знайсці Антона Станіслававіча дапамагла Леаніда Станіславаўна Юрэвіч з Ліды.
  • Уладзімір Паўлавіч Лапкоўскі з Магілёва шукаў сяброўку маладосці Паліну Іванаўну Шпакаву (Новік), разам з якой вучыўся ў Мінску. Знайсці Паліну Іванаўну дапамагла яе дачка С.А.Семянюк.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter