Шукаю цябе.

“Мне ўжо хутка споўніцца восемдзесят гадоў, з іх пяцьдзесят працаваў настаўнікам. Нарадзіўся ў вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна. Хачу знайсці сваіх родных: дзяцей, унукаў, праўнукаў майго дзядзькі, брата бацькі Уладзіслава Зыгмундавіча (Сігізмундавіча) РУТКОЎСКАГА, прыкладна 1890—1895 года нараджэння, ураджэнца вёскі Доры Валожынскага раёна. Перад Першай сусветнай вайной дзядзька быў прызваны ў царскую армію. У арміі Тухачэўскага ішоў на Варшаву. У 1920-м заязджаў да маці. У 1939 годзе ён быў у Смаленску, служыў камандзірам. Так пра яго лёс нам нічога і невядома да гэтага часу. Прашу адгукнуцца людзей з прозвішчам Руткоўскі. Можа, сярод іх ёсць мае сваякі. Іван Міхайлавіч Руткоўскі, Мінск”.

“Мне ўжо хутка споўніцца восемдзесят гадоў, з іх пяцьдзесят працаваў настаўнікам. Нарадзіўся ў вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна. Хачу знайсці сваіх родных: дзяцей, унукаў, праўнукаў майго дзядзькі, брата бацькі Уладзіслава Зыгмундавіча (Сігізмундавіча) РУТКОЎСКАГА, прыкладна 1890—1895 года нараджэння, ураджэнца вёскі Доры Валожынскага раёна. Перад Першай сусветнай вайной дзядзька быў прызваны ў царскую армію. У арміі Тухачэўскага ішоў на Варшаву. У 1920-м заязджаў да маці. У 1939 годзе ён быў у Смаленску, служыў камандзірам. Так пра яго лёс нам нічога і невядома да гэтага часу. Прашу адгукнуцца людзей з прозвішчам Руткоўскі. Можа, сярод іх ёсць мае сваякі. Іван Міхайлавіч Руткоўскі, Мінск”.

“Пішу па просьбе сваёй маці Кацярыны Аляксандраўны Каралёвай (у дзявоцтве Лабанок), 1924 года нараджэння, ураджэнкі вёскі Сяргееўкі Рэчыцкага раёна. Дапамажыце ў пошуку маёй цёткі, сястры маці Лізаветы (Лідзіі) Аляксандраўны (Аляксееўны) ЛАБАНОК, якую падчас вайны забралі ў канцэнтрацыйны лагер у Германію. Просім адгукнуцца Ганну МАРГУЛЯЦІ (Маргугяці) з горада Катавіцы. Яна працавала разам з Лізай у сакавіку 1943 года. Святлана Рыгораўна Ярац, Гродна”.
“Шукаю брата Уладзіміра Мікалаевіча ЦІШЧАНКУ, 1958 года нараджэння. Пасля школы ён паступіў у Луганскі інстытут сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння яго накіравалі працаваць у горад Вільнюс. Ён быў інжынерам. Жонка Антаніна працавала ў архітэктурным аддзеле. Жылі ў інтэрнаце. Пазней пераехалі ў горад Луганск, купілі дом. У 2000 годзе наша маці памерла. Я пазваніла брату, каб паведаміць пра гэта, але жонка сказала, што ён на працы. На гэтым наша сувязь абарвалася. Пазней стала вядома, што яны пераехалі. Вельмі хвалююся за брата. Людміла Аляксандраўна Эсаўлка (напісана неразборліва), Паставы”.
“Маці выйшла замуж за ўдаўца, ад першага шлюбу ў якога было 4—5 дзяцей. Мой бацька Іван Рыгоравіч Ефіменка забраў маю маці з Беларусі ва Украіну, але нічога не сказаў пра дзяцей. У 1942 годзе нарадзілася я. Бацька падчас вайны пайшоў на фронт і не вярнуўся. Дзяцей яго, мабыць, забралі ў дзіцячы дом. Маці са мной маленькай вярнулася на радзіму. Мне нічога пра братоў яна не расказвала. У 1959 годзе я атрымала ліст ад салдата, які шукаў мяне. Гэта Уладзімір Іванавіч ЕФІМЕНКА, 19щ37—1938 года нараджэння, ураджэнец Украіны: Шчорскі раён Чарнігаўскай вобласці. У 1956 годзе яго прызвалі ў армію са Стаўрапольскага краю. Служыў у дэсантных войсках. Пасля звальнення падаўся ў Маладзечна, дзе мы жылі. Але пазней паехаў туды, адкуль прызываўся. Пра астатніх братоў нічога невядома. Можа, адгукнуцца знаёмыя, суседзі, якія ведаюць пра іх. Тамара Іванаўна Дземянчук (Ефіменка), Мінск”.
“У нашай сям’і было трое дзяцей: я, 1954 года нараджэння, Яўгенія, 1956-га, і брат Леанід, 1959-га. Мама Марыя Кузьмінічна КАРПАВА, 1918 года нараджэння, выхоўвала нас адна. Ёй было вельмі цяжка з намі. Пазней яна аддала мяне і сястру ў інтэрнат. У чэрвені 1971 года я вярнулася дадому, а ў красавіку наступнага года маці памерла. Ведаю пра яе вельмі мала. Яна ў 1939 годзе закончыла школу медыцынскіх сясцёр у Магілёве. Працавала медсястрой на металургічным заводзе. У 1941-м пайшла на фронт. Дзе ваявала, не ведаю. Але засталася жывая. Медалёў я не знайшла. 9 мая 1972 года да нас прыязджалі дзве жанчыны з медалямі на грудзях і хацелі сустрэцца з маці. Я нават не паспела спытаць, хто яны. Вельмі прашу адгукнуцца іх, калі жывыя. Можа, яны мне раскажуць пра ваенны шлях маёй матулі. Людміла Шылава, Магілёў”.
“У 1954—1958 гадах у нашай вёсцы Прусы Палажэвіцкага сельсавета Старадарожскага раёна пражывала сям’я ЛУК’ЯНАВЫХ: бацька Міхаіл працаваў ветэрынарным урачом у калгасе, маці была хатняй гаспадыняй. Мелі яны чацвёра дзяцей: Леаніда, Аліка, Аляксандра і дачку Ларысу, якая вучылася ў Мінскім педінстытуце. З імі я сябраваў. Пазней яны пераехалі ў Пухавіцкі раён і пражывалі ў вёсцы Голацк, потым — у Матарова. Пасля заканчэння сярэдняй школы я паступіў вучыцца і аднойчы на канікулах наведаўся да іх. З таго часу мінула шмат гадоў. Сувязь страцілася. Спадзяюся, што хутка сустрэнуся са сваімі сябрамі. Міхаіл Якаўлевіч Чачуха, Салігорск”.
“Дапамажыце адшукаць сябра Анатоля Андрэевіча ІВАНОВА, 1943 года нараджэння. Мы разам вучыліся ў 1962—1963 гадах у сельскагаспадарчай школе бухгалтараў, што знаходзілася ў сяле Угоцкі Завод Калужскай вобласці. Анатоль родам з Віцебскай вобласці. Мы былі, як браты. Пасля заканчэння вучобы так спяшаліся дадому, што нават забыліся пакінуць адзін аднаму свае адрасы, толькі абмяняліся фатаграфіямі. Пётр Антонавіч Мудракоў, Чачэрскі раён”.
“Прашу адгукнуцца былую школьную сяброўку Ларысу Сямёнаўну МІКІТАВУ (прозвішча дзявочае), 1972 года нараджэння. Яна жыве ў горадзе Седа Валкскага раёна Рыжскай вобласці (Латвія). Мы разам вучыліся ў Гродне, у школе-інтэрнаце для дзяцей, якія дрэнна бачаць. Навучальную ўстанову закончылі ў 1990 годзе. Наступныя тры гады перапісваліся і сустракаліся. У сувязі з сямейнымі абставінамі давялося часта пераязджаць, таму сувязь страцілася. Ларыса Васільеўна Грыцкевіч, Мінск”.
“Хачу даведацца пра Людмілу Васільеўну Шараеву з Рэчыцы. Яна працавала настаўніцай. Аляксандра Васільеўна Шараева, Лёзна”.
“Шукаю былога аднакурсніка Сцяпана Васільевіча Філеева. Мы разам вучыліся ў 1948—1952 гадах у Лужаснянскім сельгастэхнікуме Віцебскага раёна, у групе В. Сцяпан прыкладна 1929—1930 года нараджэння. Жыў у той час у вёсцы Піленкі былога Суражскага (зараз Віцебскага) раёна. Мы дружылі з дзяўчатамі з групы Б: я з Валяй Зайцавай, а мой сябар — з Вольгай Салаўёвай. Пасля заканчэння навучальнай установы з ім не сустракаліся. Іван Трафімавіч Якімаў, Старыя Дарогі”.
“У 1966 годзе я паступіў у Саратаўскае ваенна-хімічнае вучылішча. У наступным годзе мяне накіравалі для праходжання службы ў Германію. Са мной разам быў Мінгаджа Мамедавіч МАМЕДАЎ, прыкладна 1946—1947 года нараджэння, з Азербайджана. Пасля заканчэння вучылішча яго накіравалі ў Польшчу ці Венгрыю. Сувязь з ім страцілася. Пісаў яму на радзіму, але нічога не даведаўся. Дапамажыце сустрэцца з сябрам. Пётр Стахіевіч Кляпко, Полацк”.
“Я нарадзіўся і жыў да арміі ў вёсцы Маслакі Горацкага раёна. У 1965—1967 гадах праходзіў тэрміновую службу ва Уруччы. Разам са мной служылі хлопцы розных нацыянальнасцей. Самымі блізкімі маімі сябрамі былі Петэрс (Пётр) АПОР’ЕД з Латвіі і Іван ДУБІЦКІ з Беларусі. Пасля звальнення ў запас яны запрашалі мяне паехаць з імі: Пеця — у Латвію, а Іван — у Мінск, працаваць на камвольны камбінат. Але я вярнуўся на радзіму. Хачу, каб адгукнуліся ўсе, хто служыў разам са мной. Аляксандр Несцеравіч Марозаў, Дуброўна”.
“Не магу забыць пра сваіх былых аднапалчан. Мы разам праходзілі службу з лістапада 1970 года па снежань 1972-га ў Германіі, у горадзе Фюстэрвальдэ, палявая пошта №84587”А”. Адгукніцеся Валянцін ЦЯСНОЎСКІ, Мікалай ПІСЕЦКІ, Уладзімір СМІРНОЎ, камандзір Віктар Іванавіч ГРАДУСАЎ і яго жонка Любоў Паўлаўна, а таксама выпускнікі 1969 года Брагінскага ГПТВ № 7. Вячаслаў Георгіевіч Сінічэнка, Слуцк”.
“Шукаю былога сябра ваенных гадоў Мікалая Яфімавіча ФЯДОТАВА, 1918 года нараджэння, ураджэнца горада Шуя Іванаўскай вобласці (Расія). У цяжкія ваенныя гады мы з ім былі вельмі добрымі сябрамі. Ён урач, падпалкоўнік. Быў паранены. Пасля гэтага жыў у Маскве і працаваў у ваенным шпіталі. Галіна Міхайлаўна Карачун, Мінск”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter