Шукаю цябе...

“Шукаю сябра дзяцінства Міхаіла Маркавіча СІНЯКОВА, 1936 года нараджэння. Мы нарадзіліся і жылі на хутары каля вёскі Рабінаўка Кульшыцкага сельсавета Слаўгарадскага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі ён паступіў у Магілёўскі чыгуначны тэхнікум.

“Шукаю сябра дзяцінства Міхаіла Маркавіча СІНЯКОВА, 1936 года нараджэння. Мы нарадзіліся і жылі на хутары каля вёскі Рабінаўка Кульшыцкага сельсавета Слаўгарадскага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі ён паступіў у Магілёўскі чыгуначны тэхнікум.

Я пайшоў вучыцца ў школу механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1958 годзе закончыў вучобу і паехаў на цалінныя землі ў Казахстан. І з таго часу мы не сустракаліся. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС нашы вёскі знеслі, а жыхароў расфарміравалі па ўсіх абласцях краіны. Думаю, што цяпер ён можа пражываць у Гомелі або ў Магілёве. У мінулым годзе я ездзіў на радзіму, але сярод жывых тых, хто б ведаў пра месцазнаходжанне сябра і ці жывы ён, не аказалася. Спадзяюся на радыё і “Народную газету”.  Васіль Маркавіч Варанцоў, Мінск”.
“Шукаю звесткі пра бацьку Рыгора Яфімавіча ТЫЧЫНУ. У пачатку вайны ён пайшоў на фронт. Па словах сведкаў, ён трапіў у палон і яго пагналі ў Германію. З таго часу месца яго знаходжання невядома. Пасля перамогі прыйшло паведамленне, што ён прапаў без вестак. Сафія Рыгораўна Лабянок, Полацк”.
“Праект “Помні імя сваё” цаню вельмі высока. Пошук людзей — гэта святая справа. Калі быў рэдактарам у Лідзе, захапляўся ёй. І сёння рады, што дапамог знайсці месцы пахавання калмыка Бадзьмы (загінуў у першыя дні вайны пад Бераставіцай) і капітана Выпрыцкага, які загінуў у ліпені 1944-га пад Юрацішкамі. Я шукаю сваякоў і знаёмых Пятра КАРОТКАГА, настаўніка-ўсходніка, які працаваў у мястэчку Орля пад горадам Бельск Падляскі і загінуў у першыя дні вайны.  Пра гэта мяне прасіў пісьменнік з Беластока Віктар Швед.  Яшчэ спадзяюся знайсці сваякоў ці знаёмых Фёдара Цімафеевіча ФЕДАСЕЕВА, былога камісара партызанскага атрада “Грозны” брыгады “Штурмавая”. Ён памёр і пахаваны ў Лідзе ў 1945 годзе. Помнік разбураны. Невядома, як ён з-пад Маладзечна аказаўся ў Лідзе. Шукаю таксама Ніну Логвінаўну ПЕРНІКАВУ, выпускніцу Дзямброўскай школы 1949 года. У 1950—1960-х гадах яна працавала настаўніцай у Мінску. Аляксандр Жалкоўскі, Ліда”.
“Шукаю звесткі пра Васіля Дзям’янавіча ІСАЧЭНКУ, прыкладна 1918—1920 года нараджэння, з вёскі Дубовіца Гомельскай вобласці. Прызываўся ён на фронт Ельскім райваенкаматам. Алег Барысавіч Мінін, Валожын”.

...і знаходжу

  • Надзея Аляксандраўна Шыманская-Сегень з горада Нясвіжа шукала сяброў, разам з якімі вучылася ў Жыровіцкай сярэдняй школе на Гродзеншчыне. Некаторыя з іх ужо адгукнуліся. Знайшоўся і яшчэ адзін аднакласнік Васіль Іосіфавіч Падрэцкі. Жыве ён на Брэстчыне.
  • Жыхарка Крупак Галіна Мікалаеўна Аўхімовіч шукала сяброўку маладосці Вольгу Ярому, 1956 года нараджэння, разам з якой у 1975 годзе працавалі на Мінскай агародніннай фабрыцы, вырошчвалі агуркі. Жылі дзяўчаты ў інтэрнаце на вуліцы Ангарскай. На працу хадзілі пешшу. Вольга была вясёлай, любіла спяваць. У 1976 годзе Галіна Мікалаеўна выйшла замуж і паехала з Мінска. З таго часу  пра Вольгу нічога не ведае. Яшчэ яна спадзявалася знайсці сябра маладосці Ваню Вярбіцкага, 1955 года нараджэння. З ім пазнаёміліся падчас яго службы ў арміі. Некаторы час перапісваліся, а потым страцілі сувязь. Знайшоўся Іван Мікалаевіч Вярбіцкі. Пошук Вольгі Яромы працягваецца.
  • Ала Захараўна Сініцына (Шапарэнка) з Брэста ў 1953—1957 гадах вучылася ў машынабудаўнічым тэхнікуме ў горадзе Сумы ва Украіне. Выпускнікі тэхнікума добра зарэкамендавалі сябе на прадпрыемствах, былі выдатнымі спецыялістамі. Асабліва часта яна ўспамінае сяброўку Ларысу Свяцільнікаву, якую і хацела знайсці. Ларыса Мікалаеўна Свяцільнікава адгукнулася. Але так хвалявалася, што сяброўцы тэлефанаваў яе муж.  Потым яна супакоілася і паразмаўляла з сяброўкай, атрымала запрашэнне ў госці.
  • Па электроннай пошце прыйшло паведамленне для тых, хто шукае Марыю Прохараўну Шайко (М.П.Шайко і яе родных шукала Марыя Пятроўна Аніськова з Оршы). У 2009 годзе, пасля смерці мужа, яна пераехала жыць  у Гомель. Сын Марыі Прохараўны Георгій загінуў у Афганістане. “Калі з ёй будзеце размаўляць, — гаворыцца ў пісьме, — перадайце паклон ад савета музея СШ № 67 горада Мінска. Мы яе любім, жадаем здароўя. Просім Бога паслаць ёй радасць і ўцеху. Рада была дапамагчы ў пошуку. Дырэктар музея імя Батальёна беларускіх арлянят Кухмар”.
  • Гамяльчанка Надзея Уладзіміраўна Карнеева шукала бацьку Уладзіміра Раманавіча Булацкага, які пасля смерці жонкі зноў ажаніўся  і жыў у Краснадарскім краі. Ужо даўно ад яго не было звестак. Адгукнуўся наш пастаянны памочнік і чытач “Народнай газеты” Васіль Мікалаевіч Раманюк са Жлобіна, які расказаў пра лёс свайго сваяка У.Р.Булацкага.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter