Шукаю цябе...

“Прашу адгукнуцца бацьку Іосіфа Міхайлавіча БАШЛЫКЕВІЧА ці яго родных. Нарадзілася я ў 1950 годзе ў вёсцы Крайванцы Ашмянскага раёна. Мой бацька — ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Быў паранены і кантужаны. Лячыўся. У хуткім часе пасля майго нараджэння трапіў у турму, дзе правёў усё сваё жыццё. Я была на яго пакрыўджана і нічога не хацела ведаць пра бацьку. Але час мінуў. Я пасталела. На жыццё гляджу іншымі вачыма. Крыўда прайшла, і хочацца даведацца пра роднага чалавека. Тэрэза Іосіфаўна Юрэвіч (Башлыкевіч), Смаргонь”.

“Прашу адгукнуцца бацьку Іосіфа Міхайлавіча БАШЛЫКЕВІЧА ці яго родных. Нарадзілася я ў 1950 годзе ў вёсцы Крайванцы Ашмянскага раёна. Мой бацька — ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Быў паранены і кантужаны. Лячыўся. У хуткім часе пасля майго нараджэння трапіў у турму, дзе правёў усё сваё жыццё. Я была на яго пакрыўджана і нічога не хацела ведаць пра бацьку. Але час мінуў. Я пасталела. На жыццё гляджу іншымі вачыма. Крыўда прайшла, і хочацца даведацца пра роднага чалавека. Тэрэза Іосіфаўна Юрэвіч (Башлыкевіч), Смаргонь”.

“Шукаю стрыечнага брата Мікалая Віктаравіча НАЧОЎКА. Яшчэ прашу знайсці маю былую жонку Вольгу Платонаўну НАЧОЎКА, 1947-га, і сына Ігара Віктаравіча НАЧОЎКУ, 1968 гадоў нараджэння. Раней яны жылі ў Архангельску. Віктар Пятровіч Начоўка, Бялынічы”.
“Мой пляменнік Леанід Андрэевіч КУДРАШОЎ разам са сваёй сям’ёй (жонкай Любай, дочкамі Аксанай і Марынай і сынам Жэнем) жыў у Марыйскай АССР. 12 гадоў таму сувязь паміж намі абарвалася. Сафія Іванаўна Шыман, Маладзечна”.
“Мая пляменніца Валянціна Міхайлаўна КУПІЦКАЯ (прозвішча дзявочае) да 1986 года жыла ў вёсцы Стралічава Хойніцкага раёна. Пасля чарнобыльскай бяды людзей адтуль вывезлі, але куды, не ведаю. Мне зараз 101 год. Родных, акрамя Валянціны, у мяне няма. Дапамажыце сустрэцца з ёй. Аляксандра Іосіфаўна Паштарова, Петрыкаўскі раён”.
“Шукаю пляменніцу Наталлю Іванаўну САКАЛОВУ, 1951—1952 года нараджэння. Яна раней жыла разам са сваёй сям’ёй у Мінску на вуліцы Народнай. Апошні раз мы з ёй сустракаліся ў 1984 годзе. Мужа яе звалі Сяргей. Яны мелі двух сыноў. Наталля тады працавала ў магазіне “Беларусь” кантралёрам. За гэты час адбылося шмат у жыцці, і мы з ёй страцілі сувязь. Я званіла Наталлі, але ў кватэры жывуць ужо іншыя людзі. А новага адраса пляменніцы я не ведаю. Варвара Іванаўна Славінская, Рагачоў”.
“Мой стрыечны брат Анатоль Віктаравіч ДОЎНЕР, 1943—1944 года нараджэння, ураджэнец вёскі Драгабылле Баранавіцкага раёна, у 1965 годзе пайшоў у армію. Праз год памерла яго маці, а неўзабаве і бацька. Ён прыязджаў на пахаванне. Пасля гэтага дадому не наведваўся. Застаўся служыць звыштэрмінова. Служба яго праходзіла ў вёсцы Каменка Калінкавіцкага раёна. Хочацца даведацца пра далейшы лёс брата. Ён для мяне быў як родны. Антаніна Якаўлеўна Аляксандрава (Ковен), Баранавічы”.
“Мая сястра памерла. А яе дачка Алена Віктараўна КРАЦЯНЮК, 1964 года нараджэння, ураджэнка Магілёва, паехала на заробкі ў Маскву. Ёй тады было 30 гадоў. Два гады таму Алена паведаміла, што працуе на рынку ў Лужніках, дала свой нумар тэлефона. Мы званілі, размаўлялі з ёй. Але аднойчы нам сказалі, што яна там больш не жыве, куды паехала, невядома. Дапамажыце знайсці пляменніцу. Валянціна Фёдараўна Лебедзева, Магілёў”.
Знайсці сваю былую каханую Наталлю ЛАТЫПАВУ, прыкладна 1945 года нараджэння, хоча грамадзянін Расійскай Федэрацыі, жыхар Белгарада Андрэй Віктаравіч Стараў (Староў) — удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане і на Каўказе, афіцэр. Ён атрымаў цяжкае раненне і лячыўся ў Санкт-Пецярбургу. У гэты час Наталля была ў Германіі, і іх жыццёвыя дарогі разышліся. Да гэтага яна жыла ў Белгарадзе. Працавала ў газеце. Потым паехала ў Беларусь да родных.
“Шукаю сяброўку дзяцінства Наталлю СЦЯПУРА, 1975 года нараджэння. Мы разам выхоўваліся ў дзіцячым садку 11-га вайсковага гарадка ў Слуцку. Аляксей Завада, Брэст”.
“Хачу знайсці сяброўку юнацтва Паліну Іванаўну ШПАКАВУ (Новікаву), 1929 года нараджэння, жыхарку Брэста. У 1951—1955 гадах Паліна вучылася ў Мінску ў інстытуце замежных моў на факультэце нямецкай мовы. Жыла ў інтэрнаце на вуліцы Бакуніна. Дзе працавала пасля заканчэння навучальнай установы, не ведаю. Цікава даведацца, як склаўся яе далейшы лёс. Уладзімір Паўлавіч Лапкоўскі, Магілёў”.

...І знаходжу

  • Алена Мікалаеўна Кашавар з Рэчыцы хацела даведацца, дзе пахавана яе цётка, якая пасля вайны была ў Амерыцы. Надзея Антонаўна Кацур (дзявочае прозвішча Курашчук), 1926 года нараджэння, у 1943 годзе жыла ў вёсцы Крынкі Рэчыцкага раёна. Немцы яе забралі на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вайны не вярнулася, бо пакахала хлопца і паехала да яго на радзіму ў Польшчу. Пазней яны ўзялі шлюб і накіраваліся на заробкі ў Амерыку. У 1948 годзе пісьмы яе родным пісаў муж, а цётка была вельмі хворая. У 1982-м даслала апошні ліст з фотаздымкамі, дзе яна са сваёй хрэсніцай Кацярынай, у якой сын на руках. У лютым 1991 года цётка памерла. Алена Мікалаеўна шукала таксама Кацю ці родных цёткі. На просьбу Алены Мікалаеўны адгукнуліся жыхаркі Гомеля Таццяна Яўгенаўна і Валянціна Васільеўна Кухаравы, дочкі Кацярыны Антонаўны.
  • Ніна Васільеўна Адаменка (Дронава) з Магілёва хацела даведацца, як склаўся лёс яе сябровак, з якімі разам вучылася і жыла пасля вызвалення Беларусі ў вёсцы Шыцікі Гарадоцкага раёна. Ёй было вядома, што пасля школы Ірына Іванова (прозвішча дзявочае) паступіла ў педвучылішча ў Віцебск, пасля заканчэння працавала ў Гарадоцкім райкаме. Валянціна Маскалёва і Лідзія Дзянісава паступілі ў сельгастэхнікум (таксама ў Віцебск). А сама Ніна Васільеўна пайшла вучыцца ў Невельскую фельчарска-акушэрскую школу, працавала ў Расіі фельчарам. Адгукнуўся Іван Трафімавіч Якімаў са Старых Дарог. Ён таксама ў гэты час вучыўся ў той школе. Пошук сябровак працягваецца.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter