Шукаю цябе...

“З Іванам Патапавічам РЭБЕРТАМ мы служылі разам у чыгуначных войсках з 1963 па 1966 год спачатку ў Адэскай вобласці, на беразе Дуная, потым — у Кішынёве. Я прызываўся Лідскім райваенкаматам. А сябар быў з вёскі Патапы Ельскага раёна. Пасля службы некаторы час мы перапісваліся. Іван цікавіўся фотасправай, нават у арміі ў яго быў фотаапарат, і мы часта здымаліся. Станіслаў Адольфавіч Баркоўскі, Ліда”.

“З Іванам Патапавічам РЭБЕРТАМ мы служылі разам у чыгуначных войсках з 1963 па 1966 год спачатку ў Адэскай вобласці, на беразе Дуная, потым — у Кішынёве. Я прызываўся Лідскім райваенкаматам. А сябар быў з вёскі Патапы Ельскага раёна. Пасля службы некаторы час мы перапісваліся. Іван цікавіўся фотасправай, нават у арміі ў яго быў фотаапарат, і мы часта здымаліся. Станіслаў Адольфавіч Баркоўскі, Ліда”.

...І знаходжу

  • “Я вучылася ў 13-й групе Пружанскага сельгастэхнікума. Мне патэлефанавалі і паведамілі, што мяне шукаюць былыя аднакурснікі. Прайшло больш за 40 гадоў, як мы закончылі тэхнікум, але ні разу не сустракаліся. Ведаю, што Алена Станіславовіч-Пышняк з нашай групы жыве ў вёсцы Беражное Столінскага раёна, Тамара Петрусевіч — у вёсцы Петкавічы Баранавіцкага. Хачу даведацца пра іншых аднакурснікаў, сустрэцца. Ніна Фёдараўна Сімановіч (Стэльмах), Столінскі раён”.
  • “Маё пісьмо прашу перадаць чалавеку, які шукае сябровак маладосці Малафяйчук, Усеўдах, Лукашэвіч і Андрусевіч. Паведамляю, што Андрусевіч (Рудкевіч), Марыя Кіцель (Трацюк), Марыя Мелег (Панасюк) і Тамара Гузарэвіч (Анішчук) жывуць у Пружанах. Валянціна Клімашэвіч (Дзік) і Вера Гаўра з 12-й групы тэхнікума — у Камянецкім раёне. Валя кожны год прыязджае наведаць магілы бацькоў, і мы сустракаемся. З Іванам Туціным у 1974—1979 гадах мы вучыліся ў Гродзенскім сельгасінстытуце. Я жыву ў вёсцы Камлішча Пружанскага раёна, зараз даглядаю старэнькую маці. Выхавала дваіх дзяцей, ёсць унукі. Жыццё ідзе наперад, але і былое не забываецца, асабліва маладосць. Вера Клімашэвіч (Астравуская)”.
  • Іван Мікалаевіч Шафран з Драгічына даведаўся, што хтосьці шукае Анатоля Дзмітрыевіча Маргаўчука. Ён паведаміў, што добра памятае і ведае Анатоля. У 1968—1970 гадах яны вучыліся ў адной групе ў Белаазёрскім вучылішчы энергетыкаў, сябравалі, ездзілі ў госці да бацькоў І.М.Шафрана. Анатоль прыйшоў вучыцца пасля службы ў арміі, яго вельмі любілі і паважалі ў групе. Родам ён быў з вёскі Старыя Клінкі Іванаўскага раёна. Пасля заканчэння вучылішча ўсе хлопцы з групы пайшлі ў армію. Анатоль у гэты час ажаніўся, працаваў на Бярозаўскай ГРЭС. У 1973 годзе Іван Мікалаевіч адслужыў у арміі, прыязджаў у Белаазёрск да Анатоля. Тады яшчэ была жывая яго жонка. На жаль, яна рана памерла. Анатоль застаўся з сынам Сярожам. Пасля гэтага сябар яшчэ раз быў у яго, а потым не давялося больш сустрэцца. І.М. Шафран працаваў на Урале і ў іншых месцах Расіі. Ад знаёмых даведаўся, што Анатоль з сынам пераехаў у Наваполацк. Іван Мікалаевіч спадзяецца, што сябар адгукнецца.
  • Людміла Чарняўская з Бабруйска шукала Уладзіміра Уладзіміравіча Курбацкага. Адгукнуўся чалавек, які ведаў яго.
  • Ларыса Мікалаеўна Трус (Груздова) з Беразіно шукала сяброў маладосці. Адгукнулася Галіна Аляксандраўна Панцялей (Дуброва) з Нясвіжа. Яе адрас накіраваны сяброўцы.
  • Жыхарка Бярозаўскага раёна Лідзія Міхайлаўна Пісанка хацела даведацца пра лёс унучкі Марыны Эдуардаўны Кірычэнкі. Як паведамілі з Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, унучка жыве ў Данецкай вобласці (Украіна). Яе адрас высланы бабулі.
  • Уладзімір Сцяпанавіч Ярмолін з Калінкавіч шукаў сябра маладосці Васіля Іванавіча Пракаповіча, разам з якім у 1971 годзе заканчваў сельгастэхнікум. В.І. Пракаповіч знайшоўся.
  • Ад імя былога вязня фашысцкай няволі, інваліда першай групы Лідзіі Андрэеўны Шайкінай з Гродна даслаў ліст М.І.Сяргейчык. Жанчына звярнулася ў Парэцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот з просьбай дапамагчы ў пошуку Валянціны Іванаўны Казловай, 1950 года нараджэння. Валя — яе падчарыца. Але здарылася так, што бацька дзяўчынкі знайшоў новую жонку. Са старэйшай дачкой ён паехаў да жонкі ў Сярэднюю Азію, а малодшую, Валю, аддаў у дзіцячы дом. Лідзія Андрэеўна некаторы час брала дзяўчынку дамоў, даглядала, але матэрыяльнае становішча жанчыны было нялёгкім, і яна не змагла забраць яе назаўжды. А потым і наогул сувязь страцілася. Удалося высветліць, што пасля Парэцкага дзіцячага дома № 1 В.І.Казлова была ў Вярэйкаўскай школе-інтэрнаце Ваўкавыскага раёна. Цяпер Валянціна Іванаўна жыве на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
  • Марыя Мікалаеўна Патапчук з Пінскага раёна шукала Лілію Фёдараўну Каваленка (Бакей). Супрацоўнікі адраснага бюро Віцебскай вобласці паведамілі, што Лілія Фёдараўна жыве ў Беларусі. Дакладны яе адрас накіраваны М.М.Патапчук.
  • Мінчанка Паліна Лецюшова шукала былую студэнцкую сяброўку сваёй маці Людмілы Іванаўны Жлобіч. Са Святланай Ігараўнай Зыранавай (Прылуцкай) яны разам вучыліся ў 1970-х гадах на філфаку БДУ. З дапамогай супрацоўнікаў адраснага бюро Брэсцкага аблвыканкама высветлілася, што Святлана Ігараўна зараз жыве на Брэстчыне. Сяброўка ўзрадавалася, што яны змогуць пагаварыць і сустрэцца.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter