Шукаю і спадзяюся.

“Маё прозвішча Кісель, жыву ў Пінскім раёне. Хачу знайсці ўраджэнца Таджыкістана, завуць яго Бахты. Ён — бацька майго сына.

“Маё прозвішча Кісель, жыву ў Пінскім раёне. Хачу знайсці ўраджэнца Таджыкістана, завуць яго Бахты. Ён — бацька майго сына.

Пазнаёміліся мы з ім у Кіеве. Сустракаліся ў батанічным садзе і на Дняпры. У 1991 годзе прыехалі ў Беларусь, уладкаваліся ў доме маёй маці. Я пайшла працаваць у калгас даяркай. Праз некаторы час Бахты пачаў патрабаваць, каб я яго адпусціла дадому. Я не пагаджалася, бо моцна яго кахала. І ўсё ж у 1994-м ён паехаў. А я нарадзіла сына-калеку. Калі сыночку споўнілася год і сем месяцаў, мы паехалі шукаць бацьку. Пыталіся пра яго ў многіх, але не знайшлі. Можа, ён дзе з бамжамі ці паехаў у Пецярбург, бо казаў, што ў яго там жонка і сын Альшэр. Нашаму сыну ўжо пятнаццаць. Ён  глуханямы, бярэ ручку і піша: “Мама, давай знойдзем бацьку”. А я гляджу на яго і бачу Бахты”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter