Што за цуд гэтыя цуды!

Самыя вядомыя і самыя нечаканыя аб’екты, якія трапілі ў другі этап галасавання. Сёння пачынаецца другі этап галасавання ў рамках праекта. Якія аб’екты трапяць у фінал — залежыць ад вас. Нарэшце здзейснілася! Разам з вясной, якая трывала ўсталявалася на Беларусі, праект “Сем цудаў” вітае свежым дыханнем усіх кемлівых, неабыякавых да прыгажосці і гісторыі роднага краю — гэта значыць, усіх вас, шаноўныя чытачы “НГ”. Як і абяцалі, з сённяшняга дня на сайце www.ng.by мы пачынаем другі этап галасавання.

Самыя вядомыя і самыя нечаканыя аб’екты, якія трапілі ў другі этап галасавання.

Сёння пачынаецца другі этап галасавання ў рамках праекта. Якія аб’екты трапяць у фінал — залежыць ад вас.

Нарэшце здзейснілася! Разам з вясной, якая трывала ўсталявалася на Беларусі, праект “Сем цудаў” вітае свежым дыханнем усіх кемлівых, неабыякавых да прыгажосці і гісторыі роднага краю — гэта значыць, усіх вас, шаноўныя чытачы “НГ”. Як і абяцалі, з сённяшняга дня на сайце www.ng.by мы пачынаем другі этап галасавання.

Два тыдні мы трымалі вас у інтрызе, падводзячы вынікі раённага галасавання. Усё аказалася не так проста, як здавалася. Дакладней, ваша актыўнае галасаванне зрабіла фактычна немагчымым вылучыць менавіта па два аб’екты з кожнага раёна. Некаторыя з іх ішлі, бы добрыя спартсмены да фінішу, з розніцай у некалькі дзясятых бала пры аднолькавай колькасці галасоў (бо колькасць галасуючых, як і адзнака, пастаўленая імі, таксама ўлічвалася). Зрэшты, мы не доўга думалі, як з гэтай складанай сітуацыі выбрацца: чым больш удзельнікаў — тым цікавейшыя спаборніцтвы. Таму не здзіўляйцеся, калі замест абяцаных двух аб’ектаў той ці іншы раён будзе прадстаўлены трыма, а то й пяццю цудамі.
Спадзяёмся, што гэта толькі дадасць азарту ў конкурсе на права стаць фіналістам вобласці і тым самым прэтэндаваць на званне ЦУДА краіны. Паводле задумкі, прэтэндаваць на яго будуць па сем фіналістаў з кожнай вобласці. Але і тут усё залежыць ад вашых галасоў. Можа, тых аб’ектаў будзе не па сем, а па дзесяць. Карацей, да 1 мая (а менавіта столькі працягнецца галасаванне на другім этапе) у кожнага з вас ёсць магчымасць паўплываць на вынікі галасавання. Старонка “Сем цудаў” на сайце www.ng.by у доступе круглыя суткі сем дзён на тыдзень.
Акрамя галасавання ў праекце, на старонках “Народнай газеты” вас чакаюць падарожжы па незвычайных мясцінах нашай краіны, знаёмствы з унікальнымі аб’ектамі Беларусі, сустрэчы з гісторыкамі і краязнаўцамі, цікавыя віктарыны і конкурсы. Дарэчы, чарговая інтэлектуальная гульня ў рамках праекта “Сем цудаў Беларусі” стартуе ўжо зусім хутка. Сачыце за “НГ”, і вы не прапусціце магчымасці зарабіць сваімі ведамі цікавыя і нечаканыя падарункі.

Брэсцкая вобласць

  • Брэсцкая крэпасць
  • Камянецкая вежа ў Камянецкім раёне
  • Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” у Пружанскім раёне
  • Белавежская пушча
  • Касцёл Святой Тройцы ў Ішкалдзі Баранавіцкага раёна

Віцебская вобласць

  • Полацк з усімі цудамі
  • Маёнтак Свяцкіх у Сенненскім раёне
  • Браслаўская азёрная група
  • Мосарскі касцёл Святой Ганны ў Глыбоцкім раёне
  • Генерал Якаў Кульнеў з Расонскага раёна
  • Змееў камень у Чашніцкім раёне

Гомельская вобласць

  • Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі
  • Свята-Траецкая царква ў Ельскім раёне
  • Папяровая фабрыка ў Добрушскім раёне
  • Дуб і сасна ў абдымках у Нараўлянскім раёне
  • Таленавіты разьбяр Аляксандр Балобан з Хойніцкага раёна
  • Растучы крыж у Тураве

Гродзенская вобласць

  • Мірскі замак у Карэліцкім раёне
  • Палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучынскім раёне
  • Чалавек-выкапень у Ваўкавыскім раёне
  • Аўгустоўскі канал у Гродзенскім раёне
  • Гістарычны Гродна
  • Лідскі замак
  • Касцёл Святой Тройцы ў Гервятах

Мінская вобласць

  • Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў у Нясвіжы
  • Ракаскарпіён — музейны экспанат у Салігорскім раёне
  • Возера Нарач
  • Музей старажытнай архітэктуры ў Строчыцах
  • Святая Валянціна Мінская
  • Слуцкія паясы
  • Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Хатлянах Уздзенскага раёна

Мінск

  • Комплекс “Мінск-Арэна”
  • Гарадская Ратуша
  • Чырвоны касцёл
  • Нацыянальная бібліятэка
  • Траецкае прадмесце.

Магілёўская вобласць

  • Пустынскі манастыр ля Мсціслава
  • Бабруйская крэпасць у Бабруйскім раёне
  • Бялыніцкая ікона Маці Божай
  • Бабруйск-Арэна
  • Сінагога ў Быхаўскім раёне
  • Мемарыял “Буйніцкае поле” ў Магілёўскім раёне
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter