Што выгадна людзям, не стратна і фірме

Абсалютную большасць праблем, якія хвалявалі яго выбаршчыкаў, удалося вырашыць у самы кароткі тэрмін. Аб гэтым сведчаць дакументы, сабраныя ў тоўстыя папкі яго памочніцай, адным з лепшых педагогаў Віцебшчыны, Галінай Хрол.

За свой яшчэ зусім нядоўгі дэпутацкі тэрмін Мечыслаў МОРХАТ прыняў па самых розных пытаннях сто дваццаць грамадзян

Абсалютную большасць праблем, якія хвалявалі яго выбаршчыкаў, удалося вырашыць у самы кароткі тэрмін. Аб гэтым сведчаць дакументы, сабраныя ў тоўстыя папкі яго памочніцай, адным з лепшых педагогаў Віцебшчыны, Галінай Хрол.

Пералічу толькі некаторыя з іх. Так, ён адстаяў Грытунскую школу Браслаўскага раёна. Там пасля рамонту застаўся дзіцячы сад і пачатковыя класы. У гарадскім пасёлку «Відзы»  запрацавала лазня. Маладой сям’і Папковічаў, работнікам свінакомплексу КУП СГП «Гарадзец» Шаркаўшчынскага раёна аказана дапамога з прапіскай у катэджы. У пасёлку Лынтупы Пастаўскага раёна адкрыта аптэка. Станіславу Кацуху з вёскі Кролікі гэта ж раёна дазволена нарыхтоўка дроў у мясцовым лясніцтве.

Ёсць некалькі пытанняў, якія пакуль што не вырашаны, але ўзяты дэпутатам на кантроль. Гэта тарыфы на электраэнергію для жыхароў Браслава. Справа ў тым, што калі дзейнічала Ігналінская атамная станцыя, землі якой межавалі з раёнам, браслаўчане плацілі пяцьдзясят працэнтаў тарыфу за электраэнергію. Цяпер сітуацыя памянялася. Што патрэбна зрабіць, каб пераход на поўную аплату не ўдарыў балюча па людскіх кішэнях, якія папраўкі ў заканадаўчыя акты трэба ўнесці, каб падобная сітуацыя не паўтарылася дзе-небудзь у другім месцы? Аб гэтым сёння думае і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мечыслаў Морхат.

Шосты год, яшчэ будучы старшынёй райвыканкама, а цяпер і заканатворцам, намагаецца ён адкрыць заправачную станцыю ў аграгарадку Лужкі Шаркаўшчынскага раёна. Да бліжэйшай адсюль, з Шаркаўшчыны, — трыццаць кіламетраў. Колькі спаліш гаручага, пакуль з’ездзіш туды і назад. Дырэктар РУП «Беларуснафта-Віцебскнафтапрадукт» Сяргей Старавойтаў адпісвае, што такая АЗС будзе стратнай і невядома калі акупіцца. Тым не менш ёсць спадзяванне, што ўрэшце будзе задзейнічана хоць перасоўная аўтазаправачная станцыя.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

НА ЗДЫМКУ: Мечыслаў МОРХАТ падчас сустрэчы ў вёсцы Малыя Алашкі з землякамі вядомага садавода Івана Сікоры.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter