Што трэба рабіць каб рана не аўдавець.

Удаўство — сацыяльны стан чалавека адносна шлюбу: удовамі і ўдаўцамі звалі тых, у каго памерлі муж ці жонка. У народнай традыцыі ўдаўство ўспрымалася як стан, які забараняў прымаць самы непасрэдны ўдзел у абрадах сямейна-родавай накіраванасці, такіх як вяселле і радзіны (забаранялася быць свахай, хроснай маці і т.д.). Маці ці бацька, якія аўдавелі, не маглі весці пад вянец і сустракаць пасля вянца сваіх дзяцей. Каб не перадаць маладым свой лёс, выбіралі пасаджоных бацькоў.

Удаўство — сацыяльны стан чалавека адносна шлюбу: удовамі і ўдаўцамі звалі тых, у каго памерлі муж ці жонка. У народнай традыцыі ўдаўство ўспрымалася як стан, які забараняў прымаць самы непасрэдны ўдзел у абрадах сямейна-родавай накіраванасці, такіх як вяселле і радзіны (забаранялася быць свахай, хроснай маці і т.д.). Маці ці бацька, якія аўдавелі, не маглі весці пад вянец і сустракаць пасля вянца сваіх дзяцей. Каб не перадаць маладым свой лёс, выбіралі пасаджоных бацькоў.

У той жа час жанчына-ўдава, якая не ўступала другі раз у шлюб пасля смерці мужа, надзялялася ў грамадстве статусам нявіннасці. Часцей за ўсё яна станавілася знахаркай і магла лячыць, адводзіць эпідэміі, навальнічныя хмары, мор жывёлы і г.д. Калі капалі калодзеж, не абыходзіліся без удзелу ўдавы. Яе запрашалі ў хату, частавалі, давалі падарунак. Лічылася, што тады вада ў новым калодзежы не будзе перасыхаць, як слёзы ўдавы. Казалі: “Удава-вада...”.

  • Шматлікія забароны ў народнай культуры ўсходніх славян узнікалі з-за боязі стаць удавой ці ўдаўцом. Шэраг правіл неабходна было выконваць з дзяцінства і на працягу сямейнага жыцця.
  • Каб рана не аўдавець, забаранялася пры прыёме ежы мяняць месца, хадзіць па хаце ў адной шкарпэтцы, адным боце. Па той жа прычыне не спраўлялі вяселлі па панядзелках і ў высакосны год.
  • Прадказаннем удаўства былі некаторыя прыкметы ў час вянчання: калі падаў вянок ці кветка з вянка нявесты; калі падала хустка нявесты. Асобнае месца ў прадказаннях удаўства адводзілася пярсцёнку: калі ён падаў у час вянчання; калі ён губляўся.
  • Шматлікія сімвалы, якія вы бачылі ў сне, таксама маглі прадказваць удаўство. Напрыклад, калі вы бачылі сябе босым, калі вы гублялі падэшвы свайго абутку, калі выпадаюць валасы ці зубы, калі адразаюць руку ці нагу.
  • У дзявочых варожбах певень, які выходзіў з катуха раніцай на Раство, прадказваў шлюб з халастым чалавекам, курыца — з удаўцом.
  • Пасля смерці мужа ці жонкі існаваў цэлы шэраг рытуальных дзеянняў, якія маглі паспрыяць новаму шлюбу.
  • Так, у час пахавання памерламу мужчыне расшпільвалі гузікі на кашулі, жанчыне развязвалі ўсе вузлы на вопратцы. У той жа час, калі свякроўка не жадала, каб нявестка выйшла замуж яшчэ, яна спецыяльна (наўмысна) зацягвала на целе памерлага сына нітку, пояс ці гальштук.
  • Звычайна новае вяселле можна было гуляць пасля заканчэння памінальнага года. У некаторых рэгіёнах жанчынам забаранялася выходзіць замуж на працягу трох гадоў пасля смерці мужа. Для мужчыны гэты тэрмін быў скарочаны: пасля 40 дзён, асабліва калі ў яго на ўтрыманні было некалькі дзяцей і вялікая гаспадарка.
  • У выпадку другога шлюбу ўдаўца ці ўдавы вясельны рытуал не адмянялі ўвогуле, але скарачалі да мінімуму.
  • Каб засцерагчы новую жонку ад хуткай смерці, яе заносілі ў хату праз акно, заходзілі ў хату спінай ці пускалі паперад яе ката.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter