Почта редакции "СБ" о молодых специалистах

Што трэба маладому спецыялiсту

Из редакционной почты
Раней гэта было не дзiва: малады спецыялiст у сельскай мясцовасцi. Быў час, калi ў вёсцы жылi i працавалi настаўнiкi, урачы, iнжынеры, бухгалтарскiя работнiкi. Сельская мясцовасць амаль кожны год папаўнялася маладымi спецыялiстамi, якiя рэдка жылi на кватэрах, бо дзяржава клапацiлася пра iх: прыедзе малады чалавек працаваць у вёску — на табе ключы ад кватэры. Маладыя людзi знаёмiлiся, жанiлiся або выходзiлi замуж i ўжо заставалiся тут назаўсёды.


Не толькi малады спецыялiст павiнен аддаць дзяржаве доўг за тое, што вучыла, але ж i работнiку трэба стварыць нейкiя ўмовы. Быў бы пабудаваны прыгожы шасцi–, васьмiкватэрны дом для спецыялiстаў, дык, можа, з горада нехта з сям’ёй прыехаў бы жыць у вёску.

Вось прыехала да нас урач пасля заканчэння ўнiверсiтэта. Разумная. Кардыяграму зробiць сама i расшыфруе, лекi назначыць. Доктар, аб якiм даўно марылi. Але жыць дзяўчыне няма дзе, у вольны час сумна. I яна год мучылася: то была, то не была на рабоце. Для маладых спецыялiстаў вёска — Салаўкi. А людзi жывуць усюды, i лячыць iх трэба i ў горадзе, i ў вёсцы. А што дзяржава робiць для гэтага? Нават у раённым цэнтры не ўсюды прадастаўляюць жыллё, а на гэта абавязкова трэба звярнуць увагу, гэта ж будучае краiны.

Давайце неяк падумаем i дапаможам нашым дзецям пачаць правiльна i прыгожа iх жыццёвы шлях. Калi будуць умовы, доктар або заатэхнiк прачнецца ў добрым настроi i, задаволены сваiм лёсам, не захоча нiкуды з’язджаць, а на працы будзе з увагай адносiцца да хворага. У жыццi вельмi многае залежыць ад быту.

Лiдзiя ЛУК’ЯНАВА, Лагойскi раён.

Советская Белоруссия №241 (24622). Четверг, 18 декабря 2014.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter