Что нужно для сохранения и развития нашего языка? С этим вопросом корреспондент «НГ» Ирина Менделева обратилась к жителям Могилева

Што трэба для захавання і развiцця нашай мовы?

1 верасня ў Слоніме адсвяткуюць чарговы Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна галоўнае месца падчас святкавання зоймуць кніга і наша роднае беларускае слова, якое на працягу многіх стагоддзяў дапамагала нам расці і развівацца духоўна. Сёння, ва ўмовах глабалізацыі, развіцця інтэрнэту, папулярнасці кароткіх тэкстаў і слэнгу, перад літаратурнай беларускай мовай стаіць нямала выклікаў. 

Фота Віталія Піваварчыка

Яўген Булава, пiсьменнiк: 

— Трэба ствараць цiкавыя творы ва ўсiх галiнах мастацтва — фiльм, ад якога «знясе вежу», кнiгу, якая прывядзе ў стан захаплення. Усе творы мастацтва, дзе прысутнiчае беларускае слова, павiнны быць яркiмi i запамiнальнымi. 

Юрый Раманаў, настаўнiк: 

— Не трэба рабiць нiчога асаблiвага. Трэба проста любіць мову, ганарыцца ёю, пiсаць, размаўляць на ёй — тады ўсё будзе ў парадку. 

Тамара Осiпава, перакладчык:

— Як чалавек, якi працуе са словам, заўважаю, што шмат беларусаў добра, амаль дасканала ведаюць родную мову, але, на жаль, на практыцы, на вуліцах, у крамах, яе не ўжываюць. Лiчаць, што гэта не прынята, што iх не зразумеюць. Але ж хтосьцi павiнен стаць першым, адрадзiць традыцыю. Трэба, каб дзецi з маленства чулi родную мову, размаўлялi на ёй з бацькамi, сябрамi, настаўнiкамi. Гэта павiнна станавiцца справай звычайнай. 

Алена Грузд, выкладчык рэжысуры Магiлёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў:

— Трэба прапагандаваць родную мову сярод моладзi, уводзiць яе ў моду. Напрыклад, мой сын беларускамоўны, дарэчы, як і дзяўчына, з якой ён сустракаецца. Былi выпадкi, калi ў адказ на выраз, сказаны на рускай мове, я чула: «Я не разумею i не зразумею, пакуль не скажаш правiльна». Апошнiм часам дома мы размаўляем на абедзвюх мовах. 

Iна Багамазава, загадчык аддзела ўпраўлення культуры аблвыканкама: 

— Вельмi добра, што мы захавалi беларускамоўныя выданні — газеты, часопiсы, усе яны карыстаюцца попытам. Лiчу, апошнiм часам многае робiцца для захавання роднай мовы — на ёй праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы, народныя гуляннi. Нямала жыхароў нашага горада добра ведаюць і шануюць абедзве мовы — рускую i беларускую. 

Ганна Высоцкая, гiсторык: 

— Лiчу, мова неаддзельна ні ад мастацтва, ні ад гiсторыi. Трэба захоўваць не проста мову, але i рамёствы, традыцыi, самабытнасць. Вядомыя беларускiя абрады не будуць гучаць на iншай мове, страцяць штосьцi аўтэнтычнае, непаўторнае. 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter