Што такое лямус і валюшня? Сёння ў Беларусі актыўна вяртаюцца да жыцця гістарычныя сядзібы.

Гэта вельмі добра. Але я лічу, што трошкі ажывіць гэтыя сядзібы — гэта яшчэ зусім не значыць іх адрадзіць.

Гэта вельмі добра. Але я лічу, што трошкі ажывіць гэтыя сядзібы — гэта яшчэ зусім не значыць іх адрадзіць.

Напомнім, што раней сядзіба ўяўляла сабой цэлы комплекс жылых, гаспадарчых, вытворчых і іншых пабудоў. У склад сялянскай сядзібы абавязкова ўваходзілі клець, павець, варыўня, склеп, адрына, хлеў, абора, гумно, асець... Сучасныя жыхары Беларусі нават сэнсу гэтых слоў зараз не ведаюць.
Мне хочацца ўбачыць хоць адну сапраўды гістарычную, а не прыдуманую, штучную сядзібу. Такія аб’екты можна выкарыстоўваць у адукацыйных і выхаваўчых мэтах, яны шмат дадуць для эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэгіёнаў.
Нельга не сказаць і яшчэ пра адну важную акалічнасць. Да архітэктурна-паркавых пом-нікаў павінны весці добрыя дарогі. Для такога сцвярджэння маю падставу, бо сёння, напрыклад,  няма прамога аўтобуса да знакамітага музея-сядзібы “Здраўнёва” Іллі Рэпіна, што непадалёк ад Віцебска. Турыстам даводзіцца  дабірацца да сядзібы некалькі кіламетраў пехатой ці заказваць спецыяльны транспарт, што зусім не танна...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter