Што сімвалізуе журавель.

Жораў. На мяжы лета і восені назіралі за паводзінамі жораваў: “Калі жоравы палятуць, то ў сярэдзіне кастрычніка мароз пачнецца, а калі не — то зіма позна прыйдзе”.

  • Жораў заўсёды быў годнай, незалежнай, недасягальнай для чалавека птушкай. Калі ў жыцці чалавека ўзнікалі сітуацыі, у якіх неабходна было зрабіць выбар, у народзе казалі: “Лепш сініца ў руках, чым жораў (журавель) у небе”. Пра штосьці вельмі жаданае, але недасягальнае казалі: “Што жораў у небе”.
  • Забіць жорава значыла назаўсёды развітацца з асабістым шчасцем: ніва будзе бясплоднай, гаспадарка прыйдзе ў заняпад,
    у сям’і пачнуцца сваркі і хваробы.
  • Шматлікія рытуальныя дзеянні і прыкметы, звязаныя з жоравам, супадалі з дзеяннямі ў адносінах да бусла. Так, на Палессі ранняй вясной, убачыўшы першага жорава, неабходна было пакачацца па полі, каб на працягу года не было болю ў спіне.
  • Лічылі: на тым полі, куды села шмат жораваў, бу-
    дзе добры ўраджай.
  • Па палёце жораваў прадказвалі надвор’е:
  • жоравы лятуць высока — да дажджу;
  • жораў заляцеў у вёску — чакай непагадзі, буры.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter